24 Май, чацвер

Вы тут

Тры апошнія гады былі самымі цёплымі ў гісторыі назіранняў


Спецыялісты Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА) назвалі 2015, 2016 і 2017 гады самымі цёплымі за ўвесь час сістэматычных назіранняў за надвор'ем і кліматам на Зямлі. Сярод іх найбольш цёплым прызнаны 2016 год. Пра гэта метэаролагі паведамілі 18 студзеня ў Жэневе. СМА таксама паабяцала апублікаваць поўную версію свайго агляду ў сакавіку.


Фота: positime.ru

"Па пацверджаных дадзеных, 2015, 2016 і 2017 гады сталі трыма самымі цёплымі ў гісторыі назіранняў, што з'яўляецца яркім прыкметай доўгатэрміновай змены клімату, абумоўленага павелічэннем канцэнтрацыі парніковых газаў у атмасферы, - канстатуе СМА. - Сусветны рэкорд па-ранейшаму за 2016 годам".

У СМА падкрэсліваюць, што ў мінулым годзе глабальная сярэдняя тэмпература паверхні Зямлі была прыблізна на 1,1 градуса па Цэльсіі вышэйшай за аналагічны паказчык даіндустрыяльнай эпохі (да 1750 года) і на 0,46 градуса вышэй сярэдняга значэння за 1981-2010 гады (14,3 градуса па Цэльсіі). Пры гэтым, па словах экспертаў, 2017 і 2015 гады "практычна неадметныя" з пункту гледжання сярэдняй тэмпературы. Высветліць, які год заняў другое месца, а які трэцяе, у СМА не могуць, бо розніца складае менш за адну сотую градуса, што "менш за дапушчальную мяжу статыстычнай хібнасці".

Пры гэтым, адзначаюць метэаролагі, 2016 год "застаецца самым цёплым годам" з сярэдняй тэмпературай на 1,2 градуса, вышэйшай за даіндустрыяльную эпоху.

ТАСС

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму быць сярэднім спецыялістам эканамічна нявыгадна?

Чаму быць сярэднім спецыялістам эканамічна нявыгадна?

Грамадству патрабуюцца творчыя асобы.

Грамадства

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Як вы думаеце, ці шмат страў можна прыгатаваць з буракоў?