Вы тут

Акцыя "Культурная сталіца Беларусі" стартуе ў Наваполацку 23 студзеня


Урачыстае адкрыццё акцыі "Культурная сталіца Беларусі" адбудзецца ў Наваполацку 23 студзеня, паведамілі ў Наваполацкім гарвыканкаме.


Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя культурнай сталіцы 2018 года, пройдуць на некалькіх пляцоўках. У Цэнтры культуры будзе арганізавана выстава-прэзентацыя "Скарбонка творчасці", на якой установы культуры прадставяць свае дасягненні. Лепшыя творчыя калектывы выступяць на сцэне Палаца культуры ААТ "Нафтан". Тут жа адбудзецца афіцыйнае адкрыццё акцыі "Культурная сталіца Беларусі".

Плануецца, што ва ўрачыстым мерапрыемстве прыме ўдзел кіраўніцтва Міністэрства культуры, Віцебскага аблвыканкама і Наваполацкага гарвыканкама.

Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца Беларусі" праводзіцца ў дзявяты раз. У цяперашнім годзе культурнай сталіцай краіны стаў Наваполацк (гораду у 2018 годзе спаўняецца 60 гадоў), ён прыняў эстафету ад Бабруйска. Статус культурнай сталіцы прысвойваўся Полацку (2010 год), Гомелю (2011 год), Нясвіжу (2012 год), Магілёву (2013 год), Гродна (2014), Брэсту (2015), Маладзечна (2016 год).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.