Вы тут

ЕЭК выпусціла мультфільм на беларускай мове пра Мытны кодэкс ЕАЭС


Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) выпусціла мультфільм на беларускай мове пра новаўвядзенні Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Пра гэта паведамілі ў ЕЭК.


Мытны кодэкс ЕАЭС набыў моц 1 студзеня 2018 года. Ён прыйшоў на змену Мытнаму кодэксу Мытнага саюзу, які дзейнічаў з 2010 года.

Ва ўмовах лічбавай эканомікі адным з ключавых элементаў Мытнага кодэкса ЕАЭС стаў канчатковы пераход да электроннага дэкларавання без неабходнасці прадастаўлення дадатковых дакументаў на папяровых носьбітах.

Значна скарочаныя тэрміны выпуску тавараў. Калi дзеючым кодэксам прадугледжаны максімум у 1 працоўны дзень, то ў новым кодэксе тэрмін выпуску скарочаны да 4 гадзін, што паспрыяе найхутчэйшаму прасоўванні таварных патокаў.

Скарочана колькасць форм мытнага кантролю - з 12 да 7.

Істотна перапрацаваныя палажэнні аб працэдуры свабоднай мытнай зоны. Прадугледжана магчымасць вывазу рэзідэнтамі СЭЗ тавараў, змешчаных пад працэдуру СМЗ, без яе завяршэння ў мэтах стварэння так званых тэхналагічных ланцужкоў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.