Вы тут

Экіпаж «МАЗ-СПОРТаўта» ўпершыню выйграў этап марафону «Дакар»


Каманда Сяргея Вязовіча фінішавала з вынікам 5 гадзін 14 хвілін 10 секундаў. Другім да фінішу прыйшоў аргенцінскі экіпаж Федэрыка Вілагры на Іveco з вынікам 5 гадзін 15 хвілін 34 секунды. Ён жа выйшаў на першае месца ў агульным заліку грузавікоў. Трэцім стаў экіпаж Дзмітрыя Сотнікава (Расія) з каманды «КАМАЗ-Майстар».


— На фінішы першага хуткаснага ўчастка даведаліся, што апярэджваем фаварытаў заезду на тры хвіліны, вырашылі дадаць у тэмпе і апошнія 20 км ехалі на ўсю моц. Рызыка стала апраўданая: беларусы ўпершыню ў сваёй гісторыі перамаглі на этапе гэтай гонкі, — расказаў Сяргей Вязовіч.

Беларускі экіпаж Вязовіча займае пасля 11 этапаў трэцяе месца ў агульным заліку ралі-рэйду.

Экіпаж Аляксандра Васілеўскага заняў 17-е месца на 11-м этапе — 9 гадзін 56 хвілін, каманда Аляксея Вішнеўскага завяршыла заезд на 18-м радку, выдаткаваўшы на спецучастку больш за 10 гадзін. Падчас гонкі беларусам давялося ліквідаваць праблемы з кампрэсарам і мяняць два колы.

Спецучастак наступнага 12-га этапу таксама абяцае быць няпростым. Яго працягласць складзе 523 км. Гоншчыкаў чакаюць камяністыя адрэзкі, на якіх лёгка пашкодзіць аўтамабіль. Пры гэтым лімітавая засяроджанасць спатрэбіцца не толькі ад пілотаў, але і ад штурманаў.

Нагадаем: беларускія гоншчыкі ўдзельнічаюць у ралі-рэйдзе «Дакар» сёмы раз.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Рызыка апраўдана

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».