Вы тут

Пяты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі сёлета адбудзецца ў Магілёве


Пяты, юбілейны, Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі сёлета адбудзецца ў Магілёве. Чаму менавіта Магілёў? Па словах Міхаіла МЯСНІКОВІЧА, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, гэта была ініцыятыва саміх магіляўчан, бо ім ёсць што паказаць. Акрамя таго, Магілёўская вобласць мяжуе са Смаленскай і Бранскай расійскімі абласцямі, супрацоўнічае з 24 рэгіёнамі Расіі. Удзельная вага экспарту гэтага рэгіёна ў Расію ў 2016-м склала 73 %!


V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 26—28 верасня, закране не толькі абласны цэнтр, але і ўсю вобласць. Гасцей прымуць, напрыклад, Горкі і Шклоў. Плануецца правесці цэлую серыю мерапрыемстваў, у якіх возьмуць удзел рэгіёны не толькі на ўзроўні абласцей, але і раёнаў, гарадоў.

На палях Форуму таксама будзе працаваць Савет дзелавога супрацоўніцтва, у якім возьмуць удзел кіраўнікі ці прадстаўнікі ключавых прадпрыемстваў, што маюць зацікаўленасць у паглыбленні эканамічнага ўзаемадзеяння з Расіяй у сферах прамысловай, сельскагаспадарчай кааперацыі, рэалізацыі адукацыйных праектаў.

Да таго ж пройдзе серыя маладзёжных, спартыўных, культурных мерапрыемстваў.

Плануецца, што гаспадарчыя суб'екты і рэгіёны заключаць на форуме новыя камерцыйныя кантракты і пагадненні. Падчас мінулых форумаў удзельнікі падпісвалі кантракты ў сярэднім на $250—300 мільёнаў. Чакаецца, што сёлета лічба вырасце да $400 мільёнаў.

Спікер верхняй палаты парламента таксама лічыць, што парламенцкае вымярэнне адыгрывае значную ролю ва ўніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства нашых краін. І перш за ўсё гэта датычыцца прыняцця новых нарматыўных прававых актаў. Па-новаму павінны загучаць пытанні стварэння роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання, забеспячэння роўных правоў грамадзян. Мяркуецца, што будуць агучаны прапановы, якія могуць быць разгледжаны як дапаўненні і змяненні ў дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Па словах парламентарыя, важна, каб ідэі не толькі ляглі на паперу, але і былі ўзгоднены са структурамі Расіі. У гэтай справе спатрэбяцца дапамога і ўдзел Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. Да гэтай работы і рэалізацыі пэўных праектаў мэтазгодна было б прыцягнуць і Еўразійскую эканамічную камісію, лічыць Міхаіл Мясніковіч.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Калі ёсць што паказаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».