Вы тут

Чмут з кудмянём ды шамкамі


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

Малаха́й — шапка, падбітая футрам. Слова мае калмыцкія карані.

Кудме́нь — традыцыйны беларускі абярэг. Кудмені — амулеты-абярэгі — засцерагалі нашых продкаў ад няшчасцяў і злых духаў.

Стромкі — роўны і высокі (стромкім можа быць дрэва). Дададзім, што прыметнік стромкі мае яшчэ адно значэнне — «круты, абрывісты». Ад слова стро́ма, што значыць — абрыў.

Гартоўны — стойкі, вынослівы. Гартоўны — вытворны прыметнік ад слова гарт, якое прыйшло да нас з нямецкага маўлення, дзе hart — значыць цвёрды.

Шамкі́ — бразготкі, бомы. Цацкі для малянят.

Чмут — несумленны ў адносінах да людзей чалавек. «Даўней бадай што ў кожным сяле быў свой вядзьмар. А што ні вядзьмар — то найпершы чмут», — чытаем у Алеся Якімовіча.

Як рак на гары свісне — ніколі ці невядома калі адбудзецца абяцанае. Беларусы яшчэ скажуць: на святое ніколі, пасля дожджыку ў чацвер. Рускія: на греческие коленды.

У роце растае — пра вельмі смачную ежу. Беларускія адпаведнікі: за вушы не адцягнеш, язык праглынеш. Рускі: пальчики оближешь.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.