Вы тут

Б'юці-блогер з Кітая за 2017 год зарабіў $1,5 млн на тэставанні памады


Кітайскі б'юці-блогер (уладальнік асабістага блога на тэму моды і прыгажосці) Лі Цзяці, які тэстуе губную памаду на камерцыйнай платформе, за 2017 год зарабіў 10 мільёнаў юаняў, што па бягучым курсе складае каля паўтара мільёна долараў, піша Сhіnа Dаіlу.


Цзяці тэставаў на сабе больш за 300 відаў памады штодзень. Яго штодзённыя трансляцыі доўжыліся па сем гадзін з перарывамі толькі на тое, каб папіць вады і перакусіць. Фанаты празвалі блогера «каралём памады» або «братам з жалезнымі вуснамі». Адзначаецца, што ў адрозненне ад жанчын — б'юці-блогераў, якія гатовыя тэставаць не больш за тры памады за раз, паколькі большая колькасць можа траўміраваць вусны, Лі можа спрабаваць па 380 штук штодзень. Паводле слоў Цзяці, ён дапамагае прыхільнікам купляць найлепшыя прадукты па нізкай цане. 

Загаловак у газеце: $1,5 млн на тэставанні памады

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».