Вы тут

Кіданне сякеры стала папулярнай забавай на вечарынках з нагоды разводу


Пра гэта выданню Wаshіngtоnіаn расказала Мелані Сент-Амур, менеджар клуба Bаd Ахе Thrоwіng.


Паводле яе слоў, пасля разводу людзі прыводзяць у клуб сяброў, каб разам з імі «выпусціць пару». Нярэдка яны кідаюць сякеру ў партрэт былога мужа або жонкі ці ў іншыя знакавыя рэчы. «У нас была адна жанчына, якая прынесла сваю вясельную сукенку, — сцвярджае Сент-Амур. — А іншы кліент зрабіў мішэнню туфлі былой жонкі».

Перад пачаткам інструктар паказвае ўдзельнікам, як карыстацца сякерамі вагой у 1 і 2,3 кілаграма. Паводле слоў Сент-Амур, мужчыны спраўляюцца з задачай горш, чым жанчыны, якія складаюць 60 % наведвальнікаў клуба. «Жанчыны прыслухоўваюцца да інструктараў, — кажа яна. — А мужчыны прыходзяць і пачынаюць: «Давай-давай, тлумачэнні не патрэбныя».

Лічыцца, што забаву прыдумалі канадскія лесарубы ў другой палове ХІХ стагоддзя. 

Загаловак у газеце: Кінь сякеру ў былога сужэнца

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.