Вы тут

Цэнтры бяспекі будуць створаны ў кожнай вобласці да 2020 года


Беларускія ратаўнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята 19 студзеня. Гэты дзень ужо па традыцыі становіцца нагодай, каб падвесці вынікі працы за мінулы год і акрэсліць планы на будучыню. Аб іх расказаў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.


— Нам вельмі патрэбна, каб да 2020 года ў кожнай вобласці быў створаны цэнтр бяспекі. Яны дапамогуць атрымаць веды не толькі ў сферы пажарнай і крымінальнай бяспекі, але і навучаць аказваць медыцынскую дапамогу... Як прыклад можна ўзяць Гомельскую вобласць. Доўгі час яна займала другое месца ў краіне па колькасці трагедый. А вось Брэстчына і Гродзеншчына стабільна знаходзіліся на апошніх месцах у гэтым спісе. Цяпер жа на Гомельшчыне цэнтр працуе тры гады, яго за гэты час наведалі дзясяткі тысяч людзей, большасць з якіх — дзеці. А што мы маем у выніку? Па ўдзельных паказчыках Гомельшчына цяпер выйшла на ўзровень Гродзеншчыны. І калі падобныя цэнтры запрацуюць ва ўсіх абласцях, то сітуацыя істотна палепшыцца. Таму для нас гэты складнік — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці разам з прафілактыкай пажараў.

Летась былі адкрыты цэнтры бяспекі ў Віцебску і Лідзе. Сёлета да гэтага спісу далучыцца Магілёўшчына, як мяркуецца —  у снежні. У Мінску і Брэсцкай вобласці вядуцца актыўныя работы. Напрыклад, у сталіцы цэнтр бяспекі размесціцца на Лагойскім тракце, ужо пачата яго будаўніцтва.

Сярод іншага на МНС ускладзена задача датычна бяспекі будучай Беларускай АЭС.

— Я лічу, што мы ідзём па правільным шляху і наша станцыя будзе самай бяспечнай, — мяркуе Уладзімір Вашчанка. — Велізарная нагрузка зараз у Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы. І звярніце ўвагу — жарсці ў нашых суседзяў зніклі. Атамную станцыю мы будуем для сябе. І таму максімальна зацікаўлены ў яе бяспецы.

Таксама напярэдадні Дня ратаўніка быў кардынальна абноўлены сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Аб яго «фішках» расказаў афіцыйны прадстаўнік ведамства Віталь Навіцкі.

— На галоўнай старонцы вы цяпер знойдзеце навіны ўсіх тэрытарыяльных упраўленняў МНС. Дзякуючы гэтаму можна аператыўна даведацца аб надзвычайных сітуацыях у любым пункце Беларусі. А сутачныя зводкі будуць суправаджацца інтэрактыўнай картай. Таксама працуе адаптыўная версія для мабільных прылад — смартфонаў, планшэтаў... Мы разумеем, што такімі гаджэтамі карыстаецца ўсё больш людзей, і таму не можам забывацца на гэта.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

sсhklеnnіk@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».