Вы тут

Кніжная серыя «Адрасы Беларусі ў свеце» займела працяг


Толькі што Выдавецкі дом «Звязда» падараваў чытачу трэцюю кнігу ў згаданым творчым праекце: «Светлымі дарогамі братэрства». Пад адной вокладкай — расказ пра беларуска-ўкраінскае яднанне ў розных яго праявах, пра тое, дзе працавалі і жылі ўраджэнцы Беларусі ва Украіне, якую ўвагу праяўляюць украінцы да беларускай культуры, да самой Беларусі. Аўтары не толькі выкарыстоўваюць раней вядомыя факты, але і сустракаюцца са многімі прыязнымі да Беларусі людзьмі. Пра гэта сведчаць змешчаныя ў кнізе гутаркі, дыялогі з украінскімі пісьменнікамі розных пакаленняў — Яраславай Паўлычкай, Аляксеем Кананенкам, Ігарам Січавіком, Галінай Тарасюк, Віктарам Баранавым...


Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь вядомы літаратуразнаўца, гістарычны празаік Алесь Марціновіч прапануе ўвазе чытачоў нарысы пра беларусаў, ураджэнцаў Беларусі Міхаіла Слёзку, Мітрафана Доўнара-Запольскага, Сяргея Палуяна, Браніслава Залескага, Іосіфа Гузікава, Еву Фялінскую, Іосіфа Сакалоўскага, Мендэле Мойхера-Сфорына, чые жыццёвыя, навуковыя, творчыя лёсы спраўдзіліся ў Кіеве, Адэсе, Валыні, іншых гарадах, мясцінах Украіны.

Асобна ў кнізе раскрываецца тэма беларускіх літаратурных адрасоў у Кіеве, Харкаве, Адэсе, Львове. Добрым упрыгажэннем сапраўднай анталогіі дружбы Беларусі і Украіны з'яўляецца публікацыя вершаў украінскіх паэтаў пра Беларусь: пра іх змест гавораць самі назвы — «Яблыкі Купалы», «Снягі Беларусі» Рамана Лубкіўскага, «Чаканне ў Зэльве» Аксаны Сенатовіч, «Пачатак Якуба Коласа» Уладзіміра Лучука. Перакладчыкамі шчырага песеннага ліставання ўкраінскіх паэтаў з беларускай старонкай выступаюць Васіль Зуёнак, Янка Сіпакоў, Уладзімір Караткевіч, Вячаслаў Рагойша, Сяргей Панізнік.

З прадмовай да кнігі «Светлымі дарогамі братэрства: знаёмствы, адкрыцці, дыялогі» выступае вядомы расійскі і беларускі пісьменнік, намеснік старшыні ФНКА «Беларусы Расіі» Валерый Казакоў. Ён жа з'яўляецца і старшынёй рэдакцыйнага савета серыі «Адрасы Беларусі ў свеце».

Сяргей ШЫЧКО

shychko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».