Вы тут

У 1918-м беларуская дзяржаўнасць пачала набываць нацыянальную форму


Сам працэс рэалізацыі ідэі нацыянальнай дзяржавы быў вельмі складаны і супярэчлівы, але ў выніку мы прыйшлі да незалежнай Беларусі.


Такую думку выказаў дырэктар Інстытута гісторыі НАН, кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Даніловіч падчас круглага стала "1918-ы для Нашай дзяржаўнасці: набыткі і страты", які прайшоў у рэдакцыі газеты "Звязда".

“Аналізуючы падзеі стагадовай даўнасці, мы не павінны забываць, што тады ўпершыню ў гісторыі народа мы спрабавалі стварыць сваю нацыянальную беларускую дзяржаву. Сам працэс рэалізацыі гэтай ідэі быў вельмі складаны і супярэчлівы, але ў выніку мы прыйшлі да таго, што маем сёння — незалежную краіну Беларусь” — адзначыў кіраўнік інстытута.

На яго думку, галоўнае, што ідэя беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці працягвала рэалізоўвацца, толькі на іншым грунце. “Калі б не было ў канцы 1918 года прынята рашэнне аб стварэнні ССРБ, не факт, што мы прыйшлі б да Рэспублікі Беларусь. Гэта быў складаны працэс, мелася шмат адмоўных момантаў, маса недахопаў, але ўрэшце мы прыйшлі да сваёй незалежнай дзяржавы” — сказаў Вячаслаў Даніловіч.

У той жа час загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Сяргей Траццяк падкрэсліў, што БНР нельга абвяшчаць чужой інтрыгай. “Гэта была з'ява гістарычнага развіцця Беларусі. Гэтаксама як нельга яе супрацьпастаўляць пазнейшым формам беларускай дзяржаўнасці, якія былі рэалізаваныя” — лічыць загадчык аддзела. Па яго словах, беларуская нацыя склалася менавіта вакол дзяржавы. “Не будзь тых самых шасці паветаў, якія пакінулі Беларусі пасля Рыжскага міру, — не было б вакол чаго аб'ядноўвацца” — сказаў удзельнік круглага стала.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.