Вы тут

1918 год паказаў, што у нас ёсць патэнцыял стварыць сваю дзяржаву


Такое меркаванне акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук Аляксандр Каваленя.


“Мы не павінны судзіць гісторыю. Мы павінны яе вывучаць і ў яе вучыцца. Гісторыя не церпіць умоўнага ладу — «што было б, калі...» яна не прымае. 1918 год — гэта перыяд гістарычнага працэсу, які найбольш выразна ўпершыню паказаў, што ў нас ёсць патэнцыял стварыць сваю нацыянальную дзяржаву. І гэта ідэя была пасеяна ў розумы ўсяго насельніцтва і была ўспрынятая. Вось у чым важнасць палітычных працэсаў 1918 года, а не ў тым, удалося ці не ў той момант рэалізаваць ідэю дзяржаўнасці” — падкрэсліў вучоны падчас круглага стала "1918-ы для Нашай дзяржаўнасці: набыткі і страты", які прайшоў у рэдакцыі газеты "Звязда".

Разважаючы пра тое, што БНР была створана на акупаванай тэрыторыі са згоды акупацыйнага рэжыму і таму ставіць пад сумненне ўсе высакародныя памкненні яе стваральнікаў, акадэмік сказаў: “Не так усё адназначна. Але з пункту гледжання гісторыі — я як ваенны гісторык кажу — гэта яшчэ адно сведчанне таго, што мы навучыліся «дзякуючы» нашаму горкаму досведу нават ва ўмовах акупацыі жыць, выжываць і заставацца сабой. Прыходзяць акупанты ў 1918-м — робім спробу стварыць нацыянальную дзяржаву, прыходзяць у 1941-м — ідзём у партызаны і ствараем цэлыя свабодныя ад фашыстаў зоны — іх было больш за дваццаць, у якіх нават сельсаветы дзейнічалі”.

У сваю чаргу, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк заявіў, што нельга было стаць дзяржавай ва ўмовах замежнай акупацыі. “Нагадаю пералік прычын паразы палітычнага праекта БНР. Немцы не падтрымлівалі ідэю БНР, хоць яе лідары і разлічвалі на іх апеку — гэта першае. Другое — не было народнай падтрымкі. Тыя людзі, што стваралі БНР, з'яўляліся прадстаўнікамі палітычных сіл, якія прайгралі выбары ва Устаноўчы сход. Партыі, якія ўдзельнічалі ў стварэнні БНР, перш за ўсё — БСГ, іх прайгралі. Акрамя таго, не было падтрымкі з боку астатніх партый краю”, — лічыць дэпутат.

Але, па яго словах, безумоўна, гэта падзея выключнай важнасці. “Упершыню ў палітычнай гісторыі Беларусі было прадэкларавана права нашай нацыі на незалежную дзяржаву” — падкрэсліў Ігар Марзалюк.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.