Вы тут

У Кітаі адкрыўся першы гатэль з лёду і снегу


Ён будзе працаваць да канца лютага.


Здадзены ў эксплуатацыю першы ў Кітаі гатэль з лёду і снегу, размешчаны ў маляўнічым раёне Олгуя горада Гэньхэ Хулун-Буіра аўтаномнага рэгіёну Унутраная Манголія, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Комплекс займае плошчу ў 1000 квадратных метраў і пабудаваны з 1500 тон лёду і снегу. У гасцініцы прадастаўляюць 10 нумароў, плошча якіх вар'іруецца ад 10 да 15 кв. метраў. Кожны нумар такога гатэля мае індывідуальны, унікальны і непаўторны дызайн. Усе пакоі і інтэр'еры, уключаючы ложкі, лямпы, сталы і іншыя прадметы, выкананыя з лёду і снегу. Ложкі засланыя вільгацятрывалымі карэматамі і аленевымі шкурамі. 

Тэмпература ў гатэлі заўсёды трымаецца каля мінус 4 градусаў, таму турысты тут могуць выпрабаваць сапраўдны мароз. У гатэлі таксама выдаюць спальныя мяшкі і вопратку, каб госці не  змерзлі. Акрамя нумароў з лёду і снегу, турыстам даступныя і цёплыя пакоі. У гатэлі таксама маюцца актавая зала, бібліятэка, бар і кухня. Музычныя інструменты і посуд выкананы з лёду і снегу. 

Гатэль, які працуе да канца лютага бягучага года, растане да канца мая і зноўку адбудуецца з надыходам наступнай зімы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».