Вы тут

Стары новы год сустрэлі ў Вялікім тэатры


Вялікі навагодні Баль сабраў гасцей у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры Беларусі. Гэта той чароўны момант, калі тэатр працуе ўсю ноч з 13 на 14 студзеня.


Ахвотныя патанцаваць на балі адмыслова за некалькі месяцаў пачалі рыхтавацца і вучыць розныя танцы – вальс, паланец, польку… А перад гасцямі дэманстравалі арганічнасць рухаў на рускім балі. І падчас вечарыны ладзіўся майстар-клас, дзе артысты тэатра захапілі ў палон танцаў гасцей, якія пакуль прыглядаліся да тых, хто прыйшоў на баль танцаваць. Зрэшты, у тэатры ўлічваюць розныя цікавасці гасцей і ў гэтую ноч была магчымасць паўдзельнічаць у квэсце, наведаць музычную гасцёўню і нават астралагічны салон.

Наступленне новага дня – у 00.00 гадзін – заспела гасцей у вялікай зале тэатра, дзе адбываўся канцэрт-сюрпрыз: такіх жартаўлівых нумароў, арагінальных дуэтаў і сола,  нечаканых спеваў і танцаў цягам году ў тэатры не ўбачыш - нават любімыя артысты раскрываюцца з нечаканага боку. Лепшых артыстаў тэатра – оперы і балета, хора і аркестра – адзначылі штогадовай прэміяй, якая ўручаецца ў партнёрстве з BSB-банкам. Каго адзначылі па выніках 2017 года - пра гэта чытайце ў бліжэйшых нумарах газет “Звязда” і “Літаратура і мастацтва”.

 

 

 

 

Ларыса ЦІМОШЫК

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.