Вы тут

13 студзеня ў сталіцы адбудзецца выступленне сям'і Паспяшальскіх


Сённяшнім вечарам — якраз на Стары Новы год, у цэнтры Мінска каля Ратушы, у канцэртнай зале «Верхні горад» адбудзецца выступленне ўнікальнага музычнага гурта з Польшчы. Аркестр з пятнаццаці чалавек, якія належаць двум пакаленням адной сям'і Паспяшальскіх, выступіць тут з праграмай калядак і пастараляў у аўтарскай апрацоўцы.


Канцэрт у Мінску — звяно міжнароднага канцэртнага турнэ аркестра, але Паспяшальскія ў нашай краіне не ўпершыню. Два гады таму, напрыклад, яны выступілі ў Архікафедральным саборы імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску, а сённяшняму канцэрту ў мінскім «Верхнім горадзе» папярэднічала ўчарашняе выступленне ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. На сцэне Паспяшальскія выканаюць як класічныя фольк-версіі калядак і пастараляў, так і іх апрацоўкі ў стылях джаз і рок-музыкі.

Канцэрты Паспяшальскіх шмат разоў запісваліся для польскага тэлебачання, польскае радыё часта круціць калядкі гурта, музыканты супрацоўнічаюць з небезвядомымі польскімі калегамі Войцахам Мазалеўскім, трыа Януша Прусіноўскага, Міхалам Урбанякам, Адамам Стругам, Vоо Vоо, Rаz Dwа Trzу, Dаgа Dаnа ды іншымі. Першы дыск Паспяшальскія запісалі яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. Цікава, што некаторых сённяшніх музыкантаў гурта на той момант яшчэ не было, а сёння яны ўваходзяць у зладжаны сямейны склад аркестра.

Мерапрыемства арганізавана пасольствам Польшчы ў Беларусі і Польскім інстытутам у Мінску.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Загаловак у газеце: Фольк і рок

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».