Вы тут

12 вітанняў


Паштоўкі з работамі Царфіна ў памяць пра мастака Парыжскай школы

Зусім невялікім накладам — 300 асобнікаў — выдадзены набор паштовак «Файбіш-Шрага Царфін. Рэпрадукцыі».


Работы аднаго з мастакоў Парыжскай школы, нашага суайчынніка (нарадзіўся Царфін у Смілавічах у 1899 годзе) зараз знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Францыі, ЗША, Расіі. У Беларусі — у Нацыянальным мастацкім музеі і карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка». А таксама — у Зале Царфіна музея «Прастора Хаіма Суціна» ў гарадскім пасёлку Смілавічы (Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць). Напрыканцы 2017 года прыватная ўстанова культуры «Спадчына і час» выдала набор з 12 паштовак «ФайбішШрага Царфін. Рэпрадукцыі». Выданне ажыццёўлена ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). Адна з частак гэтага праекта — ініцыятыва «Развіццё турыстычнага патэнцыялу г.п. Смілавічы».

Колеры Царфіна — адлюстраванне яго неардынарнага мастакоўскага мыслення. «Руанскі сабор», «Від на Іерусалім», «Дарога», «Шартрскі сабор», «Вялікі букет», работы розных гадоў, у якіх аднолькавая назва — «Без назвы», «Чырвоны замак», рэпрадукцыі якіх змешчаны на паштоўках, істотна ўзбагачаюць нашы ўяўленні пра ўраджэнцаў Беларусі, што займелі сталую прапіску як «мастакі Парыжскай школы».

Жывапісец, мастак па тканіне, кніжны графік, Файбіш-Шрага Царфін першае мастацкае сталенне праходзіў у Віленскай мастацкай школе І. Трутнева. У 1914 годзе эмігрыраваў у Палесціну. Вучыўся ў Мастацкай школе ў Іерусаліме. У 1923 годзе пераехаў у Берлін. Пасля трапіў у Парыж, дзе зноў сустрэўся з Хаімам Суціным. У час Другой сусветнай вайны служыў у французскай арміі. Альбом малюнкаў, зробленых падчас вайсковай службы, быў набыты ў мастака французскім урадам. Яшчэ пры жыцці мастака яго работы актыўна набывалі музеі і прыватныя калекцыянеры. У прыватнасці, работа «Пейзаж» была набытая Дзяржаўным музеем сучаснага мастацтва ў Парыжы за 25 тысяч франкаў. Між іншым, карпартыўная калекцыя «Белгазпрамбанка» бярэ пачатак з 12 работ ураджэнца Смілавіч, якія куплены ў 2011 годзе ў эксперта па Парыжскай школе Надзін Нешавер.

Выданне камплекта паштовак арганізаваў і падрыхтаваў да друку мастацтвазнаўца Юрый Абдурахманаў.

Мікола РАЎНАПОЛЬСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».