Вы тут

На старце наступнага тыдня месцамі падмарозіць да мінус 15 градусаў


У гэтыя выхадныя і ў пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць антыцыклон, які сфарміраваўся ў халодным паветры паўночных шырот, так што тэмпературны фон працягне зніжацца, а вось на снег разлічваць не выпадае, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над Ленінградскай вобласцю Расіі. Па паўночным усходзе на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Максімальная тэмпература днём будзе ад нуля да мінус 6 градусаў. А вось у гэтыя выхадныя захаваецца ўплыў антыцыклону, так што будзе без ападкаў. Антыцыклон прынясе хвалю халадоў. Так, у суботу тэмпература ўначы панізіцца да 4—10 марозу, па паўночным усходзе краіны пры праясненнях будзе да мінус 12 градусаў. Удзень значна цяплей — мінус 1—6 градусаў. Яшчэ халаднейшае надвор'е чакаецца ў нядзелю. Уначы на 14 студзеня тэмпература паветра апусціцца да 6—11 марозу, пры праясненнях месцамі паветра астудзіцца да мінус 12—14 градусаў. Днём чакаецца 2—7 градусаў са знакам мінус.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я па-ранейшаму будзе вызначаць антыцыклон, які перамесціцца на цэнтральныя раёны еўрапейскай часткі Расіі. У панядзелак і аўторак будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература ўначы мінус 7—13 градусаў, пры праясненнях — да мінус 15 градусаў. Удзень будзе 2—8 марозу.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Холадна, але без снегу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?