Вы тут

Ці змянілася стаўленне ў спажыўцоў да карыстання газам?


Амаль два гады мінула з таго часу, як у Барысаве чадным газам атруціліся шэсць чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх дзяцей. Гэтая трагедыя вымусіла многіх грамадзян задумацца пра бяспечнае выкарыстанне бытавых прыбораў. Але не сакрэт, што і сёння далёка не ўсе з распасцёртымі рукамі сустракаюць спецыялістаў, якія прыходзяць праверыць спраўнасць газавых пліт, воданагравальных калонак, дымаходаў, вентыляцыйных каналаў і выцяжак: маўляў, гэта прыдумалі проста для справаздачнасці.


Але такія скептыкі памыляюцца: усё робіцца для іх бяспекі. Чадны газ не мае ні паху, ні колеру. Ён забівае чалавека ціха. Часам для гэтага хапае некалькіх хвілін. Пасля барысаўскай трагедыі прайшлі пазапланавыя праверкі не толькі ў Мінскай вобласці, але і па ўсёй краіне. У выніку выявілася шмат непаладак, парушальнікам выдалі прадпісанні, а ў некаторых выпадках газавікі вымушаны былі пайсці на крайнія меры — часова прыпыніць эксплуатацыю бытавых газавых прыбораў. Карэспандэнт «Мясцовага самакіравання» наведалася на прадпрыемствы, якія забяспечваюць насельніцтва «блакітным» палівам, каб высветліць, што новага з'явілася ў іх рабоце і наогул ці змянілася стаўленне ў спажыўцоў да карыстання газам. «Адзіны спосаб пазбегнуць трагедыі — выкананне ўсіх патрабаванняў спецыялістаў, нават тых, якія на першы погляд здаюцца дробязнымі», — сказалі нам адразу.

— Павышэнню бяспекі эксплуатацыі газавага абсталявання ўдзяляецца першачарговая ўвага. Толькі за мінулы год ў шматкватэрным і прыватным жылым фондзе праведзена абслугоўванне 156,5 тысячы адзінак воданагравальнага і ацяпляльнага абсталявання. Гэта зроблена адпаведна з графікамі, якія распрацоўваюцца штогод, — адзначыў намеснік галоўнага інжынера ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблгаз» Сяргей Барадаўка. — Варта заўважыць, што былі выпадкі, калі прыборы часова адключаліся. Вядома, спажыўцы неадназначна ўспрымалі такія меры. Але работнікі прадпрыемства вымушаны былі пайсці на гэты крок дзеля іх жа бяспекі. Прычын для адключэння некалькі. Але, як правіла, асноўная з іх — няспраўнасць дымавых і вентыляцыйных каналаў, газавага абсталявання, у тым ліку і аўтаматыкі, выкарыстанне гофры ў якасці дымаадводу.

Парушэнні выяўляюцца падчас праверак. Адпаведныя звесткі перадаюць і арганізацыі, у веданні якіх знаходзіцца жыллёвы фонд. У выніку летась у Мінскай вобласці было адключана 3102 адзінкі газавага абсталявання. На сённяшні дзень застаюцца адключанымі 707 адзінак.

У 2017 годзе «Мінаблгаз» удасканальваў работу эксплуатацыйных службаў прадпрыемства. Праводзіліся стажыроўкі і навучанне работнікаў, у тым ліку для абслугоўвання новых марак імпартнага газавага абсталявання. Адпаведныя службы ўкамплектаваны сучаснымі прыборамі, якія дазваляюць вызначаць канцэнтрацыю чаднага газу ў памяшканні і наяўнасць цягі ў дымавых і вентыляцыйных каналах. Забеспячэнне сродкамі аўдыя- і відэафіксацыі дазволіла павысіць кантроль якасці работ.

— Шмат увагі ўдзяляем інфармаванню насельніцтва, юрыдычных асоб па бяспечным карыстанні газам і прыборамі. Сацыяльная рэклама змяшчаецца ў раённых газетах, гучыць па радыё. На мясцовым тэлебачанні ў Слуцку, Салігорску, Маладзечне, Жодзіне і Барысаве дэманструюцца відэазастаўкі, на інтэрнэт-сайтах — відэаролікі адзін раз на два тыдні. На канале «Сталічнага тэлебачання» круцім відэаролік па правілах карыстання газавым абсталяваннем, — канстатуе Сяргей Барадаўка. — З 15 па 31 сакавіка мінулага года праведзена абласная акцыя па бяспечным карыстанні газам у быце сярод школьнікаў і гімназістаў з прыцягненнем сродкаў масавай інфармацыі. Падчас прафілактычнай работы актыўна выкарыстоўваюцца календары, магніты, памяткі, друкаваная прадукцыя.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: А ў нас у кватэры газ...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.