Вы тут

На «Беларусь 1» прадставілі новую рубрыку — «Выпрабавана на сяле»


На гэтым тыдні карэспандэнты Агенцтва тэленавін прадставілі гледачам «Беларусь 1» новую рубрыку — «Выпрабавана на сяле». Як адзначаюць тэлевізійнікі, рубрыка будзе выходзіць у межах праграмы «Панарама» і стане традыцыйнай.


Журналісты разам са спецыялістамі сельскай гаспадаркі плануюць не толькі расказваць пра значныя дасягненні аграпрамысловага комплексу краіны ў 2017-м, але таксама абмяркоўваць перспектывы на бягучы год — у прыватнасці, павелічэнне аб'ёмаў мясамалочнай вытворчасці і 10 мільёнаў тон хлеба, якія мяркуецца сабраць сёлета.

Акрамя таго, рубрыка «Выпрабавана на сяле» прадставіць свежыя ідэі ды эксперыменты ў галіне і раскажа, што трэба для вырошчвання экзатычных грыбоў шыітаке, ці выгадна займацца пушнінай у Беларусі, наколькі прыбытковай можа стаць перапрацоўка льну, і г. д.

Вікторыя ЗАХАРАВА

zaharava@zviazda.by

Загаловак у газеце: Поле для эксперыментаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?