Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень будзе спрыяльны для пачатку новых дзелавых праектаў. Праявіце ўласцівую вам добрасумленнасць і пунктуальнасць, звярніце пільную ўвагу на дробязі, і не прыйдзецца выпраўляць свае памылкі, іх проста не будзе. Паспрабуйце менш крытыкаваць калег па працы, памятайце: маўчанне — золата, яны і так усё зразумеюць. У сераду і ў пятніцу можаце разлічваць толькі на свае сілы, сябры не заўсёды змогуць дапамагчы.


Фота: pikabu.ru

ЦЯЛЕЦ. Паспрабуйце засяродзіцца на бягучых справах. Менавіта ад гэтага будзе залежаць ваша паспяховасць у найбліжэйшы час. Нават калі не вельмі падабаецца цяперашняе месца працы, не спяшайцеся шукаць новую сферу прымянення сваіх працоўных рэсурсаў. Дзелавыя знаёмствы тыдня будуць на рэдкасць канструктыўныя, карысныя і прыемныя. Паспрабуйце іх не пазбягаць.

БЛІЗНЯТЫ. Пачатак тыдня прынясе святочны настрой, але запатрабуе старанна папрацаваць. Для рэалізацыі запланаванага на перыяд з аўторка па чацвер праявіце больш творчасці, думайце нестандартна. У сераду і чацвер прыгледзьцеся да «падводных плыняў» на працы, каб не апынуцца ўбаку ад самых важных падзей. У выхадныя займіцеся асабістым жыццём, зоркі абяцаюць штосьці рамантычнае.

РАК. Удача можа апынуцца на вашым баку, аднак неабходна рэалістычна паглядзець на некаторыя рэчы і прыняць часам нават не зусім прыемныя для вас рашэнні. Некаторыя людзі з акружэння нарэшце пакажуць свой сапраўдны твар, і гэта будзе вельмі цікавае відовішча. Акрамя таго, такая шчырасць дазволіць разабрацца, хто вам вораг, а хто сябра. Добры тыдзень для прасоўвання ўгору па службовай лесвіцы і заключэння кантрактаў. Пачынаючы з пятніцы праявіце ініцыятыву і прадпрымальнасць у чымсьці новым, хоць гэта ўхваляць далёка не ўсё.

ЛЕЎ. Імкненне да самаўдасканалення, пад знакам якога павінен прайсці гэты тыдзень, пойдзе вам на карысць. Да яго канца станеце вельмі прыцягальнай асобай і проста ідэальным суразмоўнікам. Аднак асцерагайцеся фальшывых аўтарытэтаў. Побач з вамі можа апынуцца абаяльны, але пусты чалавек ці нават ашуканец. А вось да меркавання навакольных усё ж варта прыслухацца, толькі ў гэтым выпадку ўсе, пачынаючы з начальства і дзелавых партнёраў і заканчваючы блізкімі людзьмі, пачнуць лічыцца з вамі. Спрыяльны час для вырашэння жыллёвых пытанняў, якія даўно наспелі.

ДЗЕВА. Не варта марнаваць занадта шмат часу на будаванне паветраных замкаў. Занятак прыемны, але чым больш прывабныя пабудовы, тым горшае расчараванне ад жорсткай рэчаіснасці. Значна больш карысна паклапаціцца пра зямное. Прычым можна выкарыстоўваць самыя разнастайныя метады, у тым ліку і інтрыгі, галоўнае — увага да дробязяў і стараннасць у абдумванні дзеянняў. Пажадана не паказваць навакольным сваё нецярпенне, інакш усе справы могуць пайсці наперакос. Да канца тыдня вы здольныя перавярнуць горы, паказаць сябе ва ўсім бляску. Узрастае аўтарытэт на працы і ўплыў на блізкіх.

ШАЛІ. У вас ёсць выдатная магчымасць абазначыць і пачаць рэалізоўваць маштабныя планы. Рэкамендуецца праявіць актыўнасць і настойлівасць. У аўторак вас могуць парадаваць доўгачаканыя навіны. У сярэдзіне тыдня спадзявайцеся на свае сілы, але і ад дапамогі калег і сяброў не адмаўляйцеся. У пятніцу могуць адбыцца прыемныя падзеі ў асабістым жыцці. Выхадныя правядзіце ў коле сям'і.

СКАРПІЁН. Не сумнявайцеся, свет ацэніць усе вашы таленты і здольнасці. Дамагчыся прызнання і павагі дапамогуць творчае мысленне, карэктнасць, цярпенне і тактоўнасць. У суботу асабліва карыснай будзе прагулка на свежым паветры, а таксама традыцыйныя зімовыя забавы: лыжы, санкі і канькі. У нядзелю засяродзьцеся на галоўным, інакш з-за другарадных дробязяў можаце выпусціць залатую рыбку.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні не рэкамендуецца мяняць звыклую сферу дзейнасці. Калі хочаце прасунуцца па службовай лесвіцы, старайцеся выкладаць свае думкі максімальна ясна і коратка. Знаёмыя могуць раскрыць вам таямніцы свайго асабістага жыцця, але лепш нікому больш пра гэта не расказваць, таму што плёткі, якія пачнуць распаўсюджвацца, могуць пашкодзіць вам. Серада — выдатны дзень для прымірэння і аднаўлення сяброўскіх сувязяў.

КАЗЯРОГ. Не дазваляйце злоўжываць вашай добрасумленнасцю. Не варта спрабаваць працаваць за ўсіх і браць на сябе ўсю адказнасць. У аўторак магчымы некаторыя збоі ў планах, аднак можаце разлічваць на неабходную дапамогу сяброў. У чацвер варта сцерагчыся празмернай імпульсіўнасці ў справах і патурання некаторым сваім слабасцям. Будуць вельмі своечасовыя прафілактычныя меры супраць ляноты. Праявіце мудрасць і спачуванне ў дачыненні да навакольных. Імкніцеся рэалізаваць усё, што вы намецілі, не спыняйцеся на дасягнутым.

ВАДАЛІЎ. Не бойцеся новых пачынанняў, але пры гэтым сувымярайце з рэальнасцю свае сілы, каб не падаць ад знясілення ўжо да чацвярга. Акунаючыся ў працу, не забывайце, што яшчэ існуюць і іншыя жыццёвыя сферы, якія могуць запатрабаваць пільнай увагі. У другой палове тыдня не выключана частковая змена дзейнасці. Ёсць небяспека застудзіцца. Прымайце вітаміны. У чацвер можа прыйсці важная інфармацыя ад вышэйстаячага начальства. У суботу непажадана паддавацца залішняй мітусні, інакш каштоўны час растраціце па дробязях.

РЫБЫ. На гэтым тыдні зможаце даведацца шмат новага ад калег. У першай палове тыдня вас чакае поспех у справах, варта задумацца аб дадатковай працы, якая пашырыць вашы магчымасці ў фінансавым плане. Але ёсць небяспека пераацаніць сваю значнасць, гэты тыдзень не зусім падыходзіць для таго, каб гаварыць пра сябе, з кім бы вы ні вялі гутарку. У чацвер будзьце ўважлівыя пры заключэнні любых дагавораў, нават касавыя чэкі лепш пераправерыць. У суботу нацешыцеся спакоем, утульнасцю і цішынёй.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».