Вы тут

Афіцыйны ўзровень беспрацоўя працягвае зніжацца


На пачатак студзеня ў краіне зарэгістравана 22,8 тысячы беспрацоўных — гэта 0,5 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Апошні раз такі нізкі ўзровень назіраўся ў 2014 годзе.


Колькасць незанятых грамадзян скарачалася пачынаючы з сакавіка (тады на біржы налічвалася 43 тысячы беспрацоўных). А вось прапаноў ад наймальнікаў стала больш — цяпер у краіне адкрыта 53,8 тысячы вакансій.

Работа дзяржаўных службаў занятасці стала больш эфектыўнай. Калі ў 2016-м з іх дапамогай знайшлі работу 55 працэнтаў грамадзян, што звярталіся па садзейнічанне ў працаўладкаванні, то ў 2017-м — 61 працэнт.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Вакансій большае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.