Вы тут

Пад Баранавічамі жыве сям'я, якая выхоўвае 11 дзяцей


Калі Вячаслаў Бойван упершыню сустрэў Алену на сямейным свяце ў сваякоў, нават падумаць не мог, што менавіта з ёй яго жыццё не будзе ранейшае. З першага погляду хлопец вырашыў, што гэта тая самая, якая яму патрэбна: адным словам, жанчына яго мары. Сёння іх шлюбу ўжо амаль тры дзесяцігоддзі, а іх сямейнае жыццё вельмі незвычайнае і цікавае: у мужа і жонкі 11 дзяцей! Старэйшаму ўжо 33 гады, малодшай дачушцы Сашы — адзінаццаць.


У вялікай сям'і не засумуеш.

Жыве вялікая сям'я ў вёсцы Новая Мыш. У прасторным двухпавярховым катэджы, які пабудаваў сам гаспадар. Як прызнаецца Вячаслаў, у сваіх бацькоў ён быў адзіным дзіцем, таму часта сумаваў, калі заставаўся адзін дома. «Затое ў мяне было вельмі шмат стрыечных братоў, з якімі праводзіў нямала часу, — расказвае ён. — Магчыма, у тыя хвіліны ў мяне зарадзілася любоў да вялікай сям'і. Калі я быў у Балгарыі, адна прадказальніца сказала, што ў мяне будзе шмат дзяцей. Не памылілася! Наша сям'я пабудавана выключна на вялікай і моцнай любові».

Адно з самых галоўных правілаў сям'і Бойван — павага да родных і навакольных. Бацька строга сочыць за тым, каб яго дзеці не крыўдзілі малодшых і слухалі старэйшых. Акрамя таго, пры выхаванні дзяцей у прыярытэце — любоў.

Да з'яўлення новага члена сям'і ўсе заўсёды ставіліся добразычліва. У хаце кожны мае свой абавязак, таму дзеці нячаста сварацца паміж сабой.

— У нас поўная хата музыкаў: нехта іграе на піяніна, хтосьці — на скрыпцы або на гітары, — расказвае Алена Бойван. — Апошняй валодаюць усе хлапчукі, не выключэнне і наш тата. Бываюць выпадкі, калі адзін акампануе на піяніна, другі — іграе на скрыпцы. У такія часы ў хаце пануе сапраўдная музычная атмасфера.

Валерыя Бойван, старэйшая дачка ў сям'і, расказвае пра індывідуальныя і разнастайныя інтарэсы сваіх братоў і сясцёр: «Вадзіму 33 гады, з самага дзяцінства ён захапляецца машынамі. Вова, якому трыццаць, мае шмат узнагарод і грамат па брэйк-дансе. 19-гадовая Стэла і 16-гадовая Лучыя захапляюцца прычоскамі і касметыкай, у будучыні мараць быць прафесійнымі візажыстамі. Мара майго брата Дамініка, якому ўсяго чатырнаццаць, — стаць лётчыкам. 11-гадовая Саша ў будучыні хоча ратаваць людзей, а Улада, якой трынаццаць, вельмі ярка праяўляе сябе ў творчасці і спорце. Абедзвюм дзяўчаткам падабаецца музыка. Невыпадкова іх запрасілі выступаць у дзіцячым садку ў суседнім аграгарадку. Што датычыцца мяне, то я скончыла факультэт культуралогіі і сацыяльнай дзейнасці і цяпер займаюся арганізацыяй мерапрыемстваў у Новай Мышы.

У дружная сям'і — і свае традыцыі. Кожны Новы год уся сям'я збіраецца ў вялікім доме. Сімвалам свята з'яўляецца снегавік, якога дружна лепяць усе дзеці. Летам — іншыя забавы: пікнікі на прыродзе, арганізаваныя паходы ў ягады.

Па словах бацькоў, да іх у госці часта прыходзяць сябры дзяцей. Заўжды адчынены дзверы і для сваякоў, якія наведваюцца з іншых гарадоў і вёсак. «Нягледзячы на тое, што ў доме ўвесь час шмат людзей, я не люблю заставацца адна, — прызнаецца гаспадыня. — У рэдкія хвіліны адзіноты я ўключаю тэлевізар, каб хоць штосьці парушала цішыню».

Ганна ГУЦЬКО

Загаловак у газеце: Прадказальніца не памылілася

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.