Вы тут

«Чыжоўка-Арэна» прыме фінальныя матчы Кантынентальнага кубка па хакеі


З 12 па 14 студзеня «Чыжоўка-Арэна» прыме вырашальныя матчы Кантынентальнага кубка па хакеі.

Сапернікамі мінскага «Юнацтва» стануць казахстанскі «Намад», італьянскі «Рытэн Спорт» і «Шэфілд Сцілерз» з Вялікабрытаніі. У гэтым сезоне мінская каманда стартавала ў турніры з паўфінальнай стадыі, у сярэдзіне лістапада ў Даніі датэрмінова заваяваўшы пуцёўку ў суперфінал у саперніцтве з брытанскім «Шэфілдам», латвійскім «Курбадсам» і дацкім «Рунгсэдам». Нагадаем, пераможца Кантынентальнага кубка заваюе пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў на наступны сезон.


З беларускіх клубаў найбольшых поспехаў у Кантынентальным кубку дамагалася менавіта мінскае «Юнацтва», каманда ўдзельнічала ў васьмі розыгрышах. Найбольш удалымі аказаліся выступленні ў 2007 і 2011 гадах, калі мінскі клуб стаў уладальнікам трафея. У 2015 годзе Кантынентальны кубак заваяваў гродзенскі «Нёман».

У 2010 і 2012 гадах мінскае «Юнацтва» заняло другое месца. У 2004 годзе другім быў таксама «Гомель», а ў 2013-м — жлобінскі «Металург».

Уваход на трыбуны «Чыжоўка-Арэны» будзе ажыццяўляцца па запрашальных білетах. Іх можна атрымаць у касах арэны і крытага катка ХК «Юнацтва-Мінск», у адны рукі не больш за пяць білетаў на канкрэтны матч, паведамляецца на сайце мінскага клуба.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Суперфінал у Мінску

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.