Вы тут

Чацвярых паляўнічых-нелегалаў затрымалі ў вёсцы Шчытна


Чацвярых паляўнічых-нелегалаў затрымалі ў вёсцы Шчытна Пружанскага раёна дзяржінспектары Бярозаўскай міжрайінспекцыі і супрацоўнікі мясцовага РАУС. Паляўнічыя толькі што вярнуліся з незаконнага промыслу, які быў удалы, і прыступілі да вячэры — прыгатавалі пячонку здабытага імі лася. Аднак трапезу перапынілі праваахоўнікі. Як аказалася, у той вечар парушальнікі падстрэлілі не толькі сахатага, але і цецерука, акрамя гэтага ў хляве знайшлі астанкі казулі.


Трое з затрыманых — жыхары Белаазёрска, чацвёрты — з Брэста, яму ж належыць дом у вёсцы. Знойдзеныя там рэчдоказы паказваюць на тое, што група спецыялізавалася на браканьерстве. На паляванне адпраўляліся з незарэгістраванай зброяй: дзве гладкаствольныя стрэльбы, аснашчаныя начным прыцэлам і ліхтаром, знайшлі пад ложкамі, яшчэ адна і малакаліберная вінтоўка былі схаваныя ў хляве. У вялікай колькасці — 150 штук — меліся і розныя патроны з кулямі, карцеччу і шротам. Акрамя таго, былі знойдзены чатыры рацыі, іх парушальнікі маглі выкарыстоўваць для перамоў падчас палявання, паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Шкода, нанесеная прыродзе ад незаконнай здабычы лася, цецерука і казулі, ацэньваецца ў 480 базавых велічынь або 11 тысяч рублёў. Заведзена крымінальная справа па артыкуле, які прадугледжвае пакаранне да шасці гадоў пазбаўлення волі. У парушальнікаў канфіскавалі аўтамабіль, дваіх з іх заключылі пад варту, бо раней іх ужо прыцягвалі за незаконнае рыбалоўства.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Група спецыялізавалася на браканьерстве

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.