Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра перамогу Антона Кушніра на этапе Кубка свету ў Маскве, пра вынікі чарговага біятлоннага этапу ў Германіі і пра новага трэнера БАТЭ.


У Маскве адбыўся этап Кубка свету па фрыстайле.

Антон Кушнір атрымаў ацэнку 126,55 бала і заняў першае месца. Расіянін Ілья Бураў, які стаў другім, прайграў беларусу 0,76. Максім Гусцік стаў чацвёртым, Станіслаў Гладчанка замкнуў шасцёрку наймацнейшых, Дзяніс Осіпаў стаў 11-м, Дзмітрый Мазуркевіч аказаўся на 19-м радку сярод 32 удзельнікаў.

У жаночых спаборніцтвах усе тры беларускія спартсменкі прабіліся ў шасцёрку суперфіналістак. Найлепшай сярод нашых спартсменак стала Аляксандра Раманоўская, якая заняла 2-е месца. Ганна Гуськова стала чацв          ёртай, Ала Цупер паказала 5-ы вынік.

У мужчынскім заліку Кубка свету па выніках трох этапаў Антон Кушнір з 164 ачкамі падняўся на 2-е месца, Максім Гусцік займае 3-ю пазіцыю, Станіслаў Гладчанка — 7-ю, Дзяніс Восіпаў — 12-ю, Дзмітрый Мазуркевіч — 23-ю, Арцём Башлакоў — 28-ю.

Жаночы залік Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы ўзначаліла Ганна Гуськова (186 ачкоў), на трэці радок паднялася Аляксандра Раманоўская, Ала Цупер размясцілася на сёмым радку.

У праграме сёлетняга Кубка свету яшчэ тры этапы — у амерыканскіх Дзір-Вэлі (12 студзеня) і Лэйк-Плэсідзе (18 студзеня і 19 студзеня).

Эстафетнымі гонкамі завяршыўся чарговы этап Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Аберхофе.

Нашы біятланісткі ў складзе Надзеі Скардзіна, Надзеі Пісаравай, Дзінары Алімбекавай і Дар'і Домрачавай занялі 15-е месца. Пасля двух этапаў яны былі дзявятымі, а затым здарыўся правал на стрэльбішчы, і ў выніку на апошнім крузе наша каманда была знятая з гонкі.

Перамогу атрымала зборная Францыі.

Мужчынская зборная ў складзе Уладзіміра Чапеліна, Сяргея Бачарнікава, Максіма Вераб'я і Рамана Ялётнага стала 24-й сярод 25 камандаў.

Аляксандра Сасновіч саступіла ўкраінцы Эліне Світолінай у вырашальным матчы турніру катэгорыі «Прэм'ер» у Брысбене (прызавы фонд — $894,7 тыс.). Лік у матчы — 2:6, 1:6.

— Прабачце за маю гульню сёння, — сказала Аляксандра падчас цырымоніі ўзнагароджання фіналістаў. — Дзякуй балельшчыкам з Беларусі, якія падтрымлівалі мяне на працягу ўсяго турніру. Яны сачылі за мной па тэлевізары.

Дзякуючы паспяховаму выступленню ў Брысбене з новага тыдня Сасновіч дасталося званне першай ракеткі Беларусі і 53-е месца ў рэйтынгу WTА. Арына Сабаленка стала 69-й.

Прэс-служба БАТЭ абвясціла аб падпісанні кантракта з новым галоўным трэнерам, якім стаў беларускі спецыяліст Алег Дулуб, які да нядаўняга часу працаваў ва ўкраінскай прэм'ер-лізе.

Алег Дулуб нарадзіўся 20 верасня 1965 года ў Калінкавічах. Выступаў на пазіцыях паўабаронцы і нападаючага. Пасля завяршэння гульнявой кар'еры перайшоў на трэнерскую работу. Спачатку ўзначальваў дзяржынскую «Лівадыю» (2001—2003 гады). Потым працаваў трэнерам дублюючага складу «Дарыды» з Мінскага раёна (2004), юнацкай каманды «Змена-Мінск» (2005), сталічнай «Змены-2» (2006), жодзінскага «Тарпеда» (2007—2009), «Мінска» (2010), «Віцебска» (2011), «Гомеля» (2012), гродзенскага «Нёмана» (з красавіка па чэрвень 2013 года), сталічнага «Дынама» (з чэрвеня 2013 па лістапад 2014 года). У маі 2015 года ўзначаліў мінскія «Крумкачы» і вывеў іх з першай лігі ў вышэйшую (працаваў да кастрычніка 2016-га). Пасля працаваў галоўным трэнерам украінскіх «Карпат» з Львова (з кастрычніка 2016-га да чэрвеня 2017-га) і «Чарнаморца» з Адэсы (з верасня да снежня 2017 года).

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Чэмпіён трымае планку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».