Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У найбліжэйшыя дні давядзецца разграбаць нямала бытавых спраў, і тое, на што раней не хапала сіл, на працягу тыдня варта прывесці ў парадак. Для кожнай рэчы і задачы знойдзецца неабходнае месца і час. Будзе цяжка, аднак узнагарода не прымусіць сябе чакаць, для пачатку — у выглядзе пачуцця маральнага задавальнення. І яно будзе ўзрастаць разам з матэрыяльным поспехам, які таксама цалкам верагодны.

ЦЯЛЕЦ. Вам неабходна праявіць ініцыятыву ў рэалізацыі сваіх задум на практыцы. Калі вы не падманваеце сябе, то перад вамі адкрыюцца новыя магчымасці і шанцаванне будзе спадарожнічаць у асабістым жыцці. Не адкладайце рашэнне праблем у доўгую скрыню. Серада — нядрэнны дзень для новых пачынанняў і неабходных набыткаў для дома. Выхадныя спрыяльныя для адпачынку, чытання, актыўнага культурнага жыцця.

БЛІЗНЯТЫ. Поспех вашых далейшых дзеянняў будзе залежаць ад таго, наколькі добра вы да іх падрыхтуецеся, наколькі дакладна і падрабязна ўсё сплануеце. Пастарайцеся цягам тыдня праводзіць больш часу на свежым паветры. У выхадныя таксама не сядзіце ў чатырох сценах. Можна наведаць любімыя музеі, новую выстаўку, паслухаць музыку на канцэрце. Гэтыя паходы пакінуць у вас адчуванне таго, што вы правялі час з карысцю.

РАК. Вам захочацца вострых адчуванняў, з'явіцца прага прыгод, і вы можаце рынуцца насустрач невядомасці. Вам будзе весела і цікава. Аднак будзьце вельмі акуратныя з інфармацыяй, бо неабдуманыя словы, як вашы, так і прынятыя вамі вельмі блізка да сэрца, могуць паўплываць на вашу рэпутацыю. Зносіны з новымі знаёмымі прынясуць плён, вы зменіцеся ў лепшы бок. Філасофскі погляд на жыццё дазволіць пазбегнуць мітуслівасці і дробязнасці.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні ўменне аналізаваць сітуацыю і наводзіць парадак у думках будуць проста неабходныя для поспеху. Пажадана ўважліва сачыць за дзеяннямі сваіх блізкіх, яны могуць нарабіць масу памылак, разграбаць якія давядзецца вам. Паспрабуйце менш гаварыць і больш дзейнічаць. На выхадныя пажадана не планаваць нічога сур'ёзнага, а лепш больш адпачываць.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні не варта сябе перагружаць. Хуткі прагрэс у справах практычна немагчымы, таму пажадана запасціся цярпеннем. У сярэдзіне тыдня магчымыя нечаканыя весткі. Ваша задача на найбліжэйшы час — з той жа энергіяй, з якой вы займаецеся домам, сям'ёй і работай, пачаць займацца сабой.

ШАЛІ. У пачатку тыдня будзеце проста геніяльным кіраўніком. Прычым гэтыя здольнасці выявяцца, нават калі ў вас няма ні аднаго падначаленага. Зможаце выключна рацыянальна арганізаваць працоўны працэс дома, калі, напрыклад, задумалі рамонт або хочаце арганізаваць маштабную вечарыну. У пятніцу можа з'явіцца неабходнасць ахапіць неабсяжнае. Паўстане шмат пытанняў па дробязях, паспрабуйце ў іх не заблытацца і не згубіцца. І не стаўце перад сабой звышзадач.

СКАРПІЁН. Вы можаце шмат чаго дасягнуць, даведацца, убачыць, адчуць. Цяпер вельмі актыўны і пазітыўны перыяд. Паспрабуйце не сядзець ні хвіліны без справы, але не спяшайцеся. Выбірайце тэмп, які будзе зручны вам. Больш бывайце на свежым паветры ці хоць бы проста рухайцеся. У другой палове тыдня вас можа закруціць віхор любові і пяшчоты.

СТРАЛЕЦ. Вы ўсё яшчэ не ўпэўнены ва ўласных сілах? Ганіце прэч ад сябе сумневы такога роду. У вас дастаткова магчымасцяў, каб дамагчыся пастаўленых мэт. Вярніцеся да незавершаных спраў і паспрабуйце своечасова ліквідаваць недакладнасці, якія ўзніклі. Можаце атрымаць доўгачаканую вестку, якая парадуе вас, але гэта не падстава расслабляцца. Лепш не цешыць сябе прывабнымі ідэямі, калі ў вас няма выразнага плана, як іх ажыццявіць.
У выхадныя адпачніце дома, у коле блізкіх людзей.

КАЗЯРОГ. У панядзелак варта праявіць актыўнасць, але не раскрываць свае планы да канца і не слухаць парадаў навакольных, бо ўласнае меркаванне можа аказацца больш карысным. У чацвер магчымы маленькі хатні скандальчык, бо блізкія чакаюць ад вас увагі і цеплыні, а вы будзеце працягваць прыемнае для вас лунанне ў аблоках. Пятніца можа стаць днём увасаблення ідэй, успомніце пра даўнія абяцанні і пастарайцеся выканаць і іх. У выхадныя сваякі зменяць вашы планы, нечакана заявіўшыся ў госці.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні вы можаце ўпасці ў спячку. Святочныя застоллі і пасіўны адпачынак ужо дадалі пару лішніх кілаграм. Каб пазбавіцца ад іх — жывіце актыўна, больш рухайцеся. Не насіце ў сабе крыўдаў, яны — крыніцы хвароб. І чым хутчэй вы ад іх пазбавіцеся, тым лепш. Залішняя эмацыянальнасць, неасцярожна сказанае слова могуць ўскладніць вашы адносіны з сям'ёй, таму сачыце за тым, што гаворыце.

РЫБЫ. На гэтым тыдні вас чакаюць настолькі разнастайныя падзеі ў сямейным жыцці, што ёсць небяспека пра работу проста забыцца. У сераду верагодныя непаразуменні і канфлікты, паколькі вашы інтарэсы могуць некалькі разыходзіцца з інтарэсамі блізкіх. На наступны дзень, праявіўшы здаровы сэнс, вы дасягняце жаданага кампрамісу. У выхадныя будзьце гатовыя ўвесь вольны час прысвяціць дзецям.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».