Вы тут

У Швецыі мужчын прымусяць атрымліваць дазвол на секс


Прыняты дакумент атрымаў назву «Закон аб згодзе», ён павінен уступіць у сілу ў ліпені 2018 года.


Парламент Швецыі ў канцы мінулага года ўхваліў законапраект, паводле якога мужчыну можна прад'явіць абвінавачанне ў згвалтаванні ў выпадку, калі ён загадзя не атрымаў ад партнёра відавочнай згоды на секс. Адпаведны дазвол трэба атрымліваць для любога тыпу кантакту. Пры гэтым жанчыне не абавязкова згаджацца на словах: за згоду лічацца яе актыўныя паводзіны, якія дэманструюць намер на ўступленне ў палавы кантакт. Дакумент, які атрымаў назву «Закон аб згодзе», павінен прымяняцца як пры выпадковых сувязях, так і ў адносінах паміж мужам і жонкай. «Ідэя простая — ты павінен спытаць у свайго партнёра, ці хоча гэты чалавек сексу. Калі ты не ўпэўнены, лепш гэтага не рабіць. Секс павінен быць добраахвотным», — цытуюць СМІ прэм'ер-міністра Швецыі Стэфана Лефвена.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».