Вы тут

Аб тэрмінах з'яўлення «пасведчання суайчынніка» гаварыць рана


Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый ВАРАНЕЦКІ. Днямі дэпутаты прапанавалі ўвесці «пасведчанне суайчынніка» — дакумент для тых выхадцаў з Беларусі, якія жывуць за мяжой, і іх нашчадкаў.


— Паўгода ці год? Пра гэта рана гаварыць, таму што ў гэтым пытанні павінен быць дасягнуты нейкі кансэнсус. Я хачу яшчэ раз падкрэсліць, што гэта рэкамендацыі камісіі, якія мы накіравалі ўраду, зацікаўленым міністэрствам, — адзначыў дэпутат. — І я думаю, што абмеркаванне, якое сёння ідзе, і цікавасць да гэтай прапановы кажуць пра тое, што сама ідэя запатрабаваная. У цэлым грамадства да такога гатова, аб гэтым размаўляюць. Мне здаецца, гэта залог таго, што пазітыўныя рашэнні ў гэтых адносінах будуць прынятыя.

Валерый Варанецкі таксама адзначыў, што не варта рабіць акцэнт на прэферэнцыях для ўладальнікаў пасведчанняў.

— У нашых рэкамендацыях сказана, што ідэя — умацаванне духоўнай сувязі з гістарычнай радзімай. Людзі павінны ведаць, што іх бацькаўшчына памятае і ведае пра іх, гатовая да цеснага ўзаемадзеяння ў інтарэсах і самой Беларусі, і выхадцаў з нашай краіны, — дадаў дэпутат.

Дарэчы, гаворка ідзе не толькі пра дыяспару за мяжой, але і пра тых людзей, чые далёкія продкі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Што да ўзаемадзеяння, то ёсць розныя варыянты, аднак формы супрацоўніцтва могуць прапаноўваць і самі беларусы за мяжой, упэўнены парламентарый.

— Дзе б гэтыя людзі ні пражывалі, яны павінны ведаць, што ёсць бацькоўскі дом, яго дзверы адчыненыя, яны тут жаданыя госці і ім будуць прапанаваныя любыя магчымасці для самарэалізацыі — гэта праекты ў галіне культуры, эканомікі, экалогіі, сацыяльнай сферы, палітыкі, — адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пакуль толькі рэкамендацыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».