Вы тут

Гадавы пасажырапаток «Белавія» дасягнуў трох мільёнаў чалавек


30 снежня гадавы пасажырапаток «Белавія» ўпершыню ў гісторыі авіякампаніі дасягнуў трох мільёнаў чалавек. Па папярэдняй інфармацыі, агульная колькасць пасажыраў па выніках 2017 года арыенціровачна складзе 3 008 000 чалавек супраць 2 488 100, перавезеных у 2016-м. Усяго за 21 год працы авіякампанія перавезла 20 455 000 пасажыраў.


Упершыню за ўвесь час працы авіякампаніі было перавезена тры мільёны чалавек менш чым за год. Ужо ў жніўні «Белавія» перасягнула мяжу ў два мільёны перавезеных пасажыраў.

У аэрапорце адбылася ўрачыстая сустрэча трохмільённага пасажыра — ім стала 12-гадовая Паліна Захарчанка з Гомеля. Падарожніца разам з мамай і бабуляй адправілася сустракаць Новы год у Калінінград. Юбілейнаму пасажыру ўручылі іРаd, мадэль самалёта, сувеніры ад авіякампаніі, а таксама сертыфікат на 25 000 балаў праграмы лаяльнасці «Белавія Лідар» на афармленне бясплатных білетаў па адным з кірункаў маршрутнай сеткі «Белавія».

Рост пасажырапатоку стаў магчымы дзякуючы развіццю маршрутнай сеткі, павелічэнню частаты рэйсаў і колькасці транзітных пасажыраў. Таксама павелічэнне колькасці кліентаў авіякампаніі забяспечана за кошт пашырэння флоту «Белавія», набыцця новых самалётаў, а таксама планамернага пераходу на гібрыдную мадэль арганізацыі перавозак. У сярэднім тарыфы на перавозкі за год былі зніжаны на пяць працэнтаў. Максімальная колькасць пералётаў, здзейсненых адным пасажырам на працягу года, які часта лятае, — 188 (транзітны пасажыр), сярод прамых пасажыраў — 134 разы. Штодня авіякампанія ў сярэднім перавозіць 8 200 пасажыраў.

Самымі папулярнымі напрамкамі летась сталі Масква, Кіеў, Прага, Амстэрдам, Тэль-Авіў, Тбілісі і Батумі. У 2017 годзе былі адноўленыя рэгулярныя палёты з Мінска ў Ерэван і Ніжні Ноўгарад, павялічылася колькасць рэйсаў у Парыж, Батумі, Алматы, Кіеў, Адэсу і Ашхабад. У 2018 годзе плануецца далейшае пашырэнне карты палётаў і набыццё новых самалётаў у завода-вытворцы (Еmbrаеr).

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ёсць трохмільённы менш чым за год!

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.