Вы тут

Пісьменнікаў свету сустрэне Мінск у лютым


У лютым у сталіцы нашай краіны адбудзецца Міжнародны сімпозіум «Пісьменнік і час».


Разам збяруцца паэты, празаікі, публіцысты, перакладчыкі больш як з дваццаці краін свету: Азербайджана, Арменіі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Пакістана, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Таджыкістана, Украіны, Чарнагорыі, Эстоніі... У час работы форуму будуць абмеркаваны самыя розныя пытанні, звязаныя з міжнароднымі літаратурнымі стасункамі, станам мастацкага перакладу ў розных краінах, выпускам літаратурна-мастацкай перыёдыкі.

— Несумненна, пойдзе размова пра адносіны пісьменніка і грамадства, месца мастакоў слова ў барацьбе за мір у няпростых сённяшніх умовах, — гаворыць намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» — галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота.

Выдавецкі дом «Звязда» разам з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і выдавецтвам «Мастацкая літаратура» выступае заснавальнікам, арганізатарам гэтага праекта. Да міжнароднага сімпозіума, які пройдзе 8—9 лютага, прымеркаваны цэлы шэраг кніжных праектаў, звязаных з прадстаўленнем замежных літаратур на беларускай мове. У выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачыць свет анталогія кітайскай паэзіі ХХ стагоддзя. Прадоўжыцца выпуск кніг у серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая». Чарговы зборнік прадставіць творчасць Вэнь Ідо. Выйдзе кніга сучаснай сербскай прозы на беларускай мове. Перакладчык — вядомы ў краіне сербіст прафесар Іван Чарота. Будуць рэалізаваны і іншыя праекты.

Сяргей ШЫЧКО

shychko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».