Вы тут

Павялічваецца мінімальны заробак


З 1 студзеня месячны мінімальны заробак устаноўлены ў памеры 305 рублёў. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2017 года №1022. Дагэтуль мінімальны заробак складаў 265 рублёў.


Наймальнік абавязаны прымяніць гэты нарматыў (месячны і гадзінны) у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні спецыялістам абавязкаў. Пры гэтым улічваецца адпрацаваны час.

Калектыўным дагаворам можа быць устаноўлены іншы памер мінімальнай аплаты, але не ніжэйшы за той, які вызначаны ўрадам.

Дзеянне закона распаўсюджваецца на ўсіх наймальнікаў і работнікаў, што заключылі працоўныя дагаворы на тэрыторыі Беларусі.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».