Вы тут

Карэспандэнты «Звязды» падарожнічаюць па краіне


Кажуць, сюды абавязкова трэба прыязджаць падчас цвіцення цюльпанаў. Бо адзін з самых прыгожых паркаў нашай краіны, які знаходзіцца ў гэтым горадзе, пакідае ў гэты перыяд года незабыўныя ўражанні. Аднак мы прыехалі ў снежні. Горад быў ахутаны белым пухнатым покрывам, і гэта таксама было надзвычай прыгожа. Але самае галоўнае — мы на свае вочы ўбачылі, што сюды варта праязджаць і прывозіць сваіх гасцей, прычым у любы час, каб атрымаць сапраўднае задавальненне. Ад усяго: ад узроўню сэрвісу, ад захапляльных экскурсій, ад дзівосных, незвычайных, вельмі багатых на ўнікальныя экспанаты музеяў, і, безумоўна, ад знаёмства з глыбокімі, інтэлігентнымі і гасціннымі нашымі сучаснікамі. У гэтых нататках — далёка не ўсё, гэта толькі адбіткі ўбачанага і пачутага, адчутага. Толькі "прарысоўкі" — у параўнанні з жывым малюнкам па золаце — нашай паездкі ў Гомель. Зразумела адно — канікулы ў Гомелі будуць не проста незабыўнымі, яны цалкам могуць прэтэндаваць на сапраўднае адкрыццё. Сваёй радзімы. Яе гісторыі. Яе культурнага багацця і разнастайнасці. Сябе.



Ка­лі ёсць жа­дан­не атры­маць аса­ло­ду ад ста­ра­даў­няй ар­хі­тэк­ту­ры, пра­гу­ляц­ца па але­ях уні­каль­на­га пар­ка, па­лю­ба­вац­ца рас­кош­ны­мі па­ла­ца­вы­мі па­ко­я­мі, мож­на сме­ла ад­праў­ляц­ца, не, не ў Па­рыж — у род­нень­кі для кож­на­га бе­ла­ру­са Го­мель. Дру­гі па коль­кас­ці на­сель­ніц­тва го­рад на­шай кра­і­ны вя­до­мы ад­ным з са­мых пры­го­жых па­ла­ца­ва-пар­ка­вым комп­лек­сам.

Ве­ліч­ны бу­ды­нак уз­ве­дзе­ны ў кан­цы XVІІІ ста­год­дзя, ка­лі яго ўла­даль­ні­кам быў граф Пётр Ру­мян­цаў. Ён на­быў яшчэ больш пыш­нас­ці пры кня­зю Іва­не Па­ске­ві­чу-Эры­ван­скім. Па­лац не­каль­кі ра­зоў раз­бу­раў­ся і ад­наў­ляў­ся: асаб­лі­ва моц­на па­па­ку­та­ваў у 1919 го­дзе пад­час Стра­ка­пы­таў­ска­га мя­ця­жу і ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

Ці­ка­вая ака­ліч­насць. Пас­ля па­дзе­лу Рэ­чы Па­спа­лі­тай Ка­ця­ры­на Вя­лі­кая ад­дзя­чы­ла тром сва­ім вер­ным пал­ка­вод­цам зем­ля­мі, пры­лег­лы­мі да ра­кі Сож. У Кры­ча­ве і Слаў­га­ра­дзе (на той час Пра­пойск) — рай­цэнт­рах су­час­най Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці — свае рэ­зі­дэн­цыі па­бу­да­ва­лі граф Ры­гор Па­цём­кін-Таў­ры­час­кі і князь Аляк­сандр Га­лі­цын, а ге­не­рал-фельд­мар­шал Пётр Ру­мян­цаў-За­ду­най­скі спы­ніў­ся ў Го­ме­лі. Ёсць вер­сія, што тры цар­скія вяль­мо­жы збі­ра­лі­ся на­ла­дзіць, ка­жу­чы су­час­най мо­вай, су­мес­ны біз­нес, звя­за­ны з ле­са­на­рых­тоў­ка­мі і бу­даў­ніц­твам ка­раб­лёў. Па­цём­кін, да­рэ­чы, у гэ­тым меў пос­пех, у Кры­ча­ве ён уз­вёў ад­ну з най­леп­шых суд­на­вер­фяў Ра­сіі. А Сож — пры­ток Дняп­ра, які, як вя­до­ма, упа­дае ў Чор­нае мо­ра. Так што мож­на бы­ло ня­дрэн­на раз­гар­нуц­ца. З тых ча­соў прай­шло больш за два ста­год­дзі. На, жаль, у Пра­пой­ску-Слаў­га­ра­дзе га­лі­цын­скія апарт­амен­ты не за­ха­ва­лі­ся, а вось Па­цём­кін­скі па­лац не­каль­кі га­доў та­му быў ад­ноў­ле­ны ў рам­ках Дзяр­жаў­най пра­гра­мы "Куль­ту­ра Бе­ла­ру­сі".

Па го­мель­скім па­ла­ца­ва-пар­ка­вым ан­самб­лі мне па­да­ба­ец­ца гу­ляць ле­там. Ёсць маг­чы­масць па­лю­ба­вац­ца пры­га­жос­цю пыш­ных квет­ні­каў, па­кар­міць ле­бе­дзяў у са­жал­цы, утво­ра­най на мес­цы ра­чул­кі Га­мя­юк (ка­жуць, гэ­та яна да­ла наз­ву го­ра­ду), і па­ві­тац­ца з ва­вёр­ка­мі. Апош­нія зу­сім не ба­яц­ца лю­дзей і бя­руць ежу з рук. Але ў зі­мо­вым пар­ку, які су­стрэў па­да­рож­ных ка­рэс­пан­дэн­таў "Звяз­ды", асаб­лі­вая пры­га­жосць. Нам яшчэ па­шчас­ці­ла з на­двор'­ем, якое на­да­ва­ла па­ла­цу ка­зач­насць — ста­яў не­вя­лі­кі ма­роз, і ці­ха па­даў снег.

Сім­ва­ліч­на, што па­да­рож­жа да па­ла­ца па­ча­ло­ся з ву­лі­цы Са­вец­кай, бы­лой Ру­мян­цаў­скай. У XІX — па­чат­ку XX ста­год­дзя гэ­та быў так зва­ны брад­вей, дзе лю­бі­ла гу­ляць мяс­цо­вая арыс­та­кра­тыя. Упе­ра­меж­ку з ба­га­ты­мі на ўбран­ства да­ма­мі куп­цоў су­сед­ні­ча­лі кра­мы, фо­та­атэлье і бан­кі. Ган­даль на­ле­жаў у асноў­ным яў­рэ­ям і ста­ра­ве­рам. Па Са­вец­кай мож­на доў­га ха­дзіць, за­драў­шы га­ла­ву. Для ама­та­раў ар­хі­тэк­ту­ры тут ёсць што па­гля­дзець.

На­прык­лад, да рэ­ва­лю­цыі тут зна­хо­дзі­ла­ся са­мая вя­лі­кая ў го­ра­дзе гас­ці­ні­ца "Са­вой". Ад яе за­ха­ва­лі­ся толь­кі сце­ны. Пас­ля вай­ны на мес­цы гас­ці­ні­цы з'я­віў­ся ўні­вер­маг, які пра­цуе па сён­няш­ні дзень і вя­до­мы як "ста­ры". Бо ў го­ра­дзе ёсць яшчэ і "но­вы". Мност­ва бу­дын­каў, у тым лі­ку куль­та­вых, у ча­сы лі­ха­лец­ця бы­ло стра­ча­на. На­прык­лад, на мес­цы Тра­ец­кай царк­вы сён­ня зна­хо­дзіц­ца гас­ці­ні­ца "Сож". На­су­праць за­ха­ваў­ся бу­ды­нак бы­ло­га Ві­лен­ска­га бан­ку, які па­бу­да­ваў адзін з са­мых вя­до­мых ар­хі­тэк­та­раў Го­ме­ля XІX — па­чат­ку XX ста­год­дзя Ста­ні­слаў Ша­бу­неў­скі.

Го­ра­ду вель­мі па­шчас­ці­ла з пер­со­на­мі су­свет­на­га ўзроў­ню. Бе­ла­рус­кі мыс­лі­цель XІІ ста­год­дзя, пра­ва­слаў­ны свя­ты Кі­ры­ла Ту­раў­скі, мі­ністр за­меж­ных спраў СССР Анд­рэй Гра­мы­ка, пісь­мен­ні­кі Вік­тар Казь­ко, Анд­рэй Ма­ка­ё­нак, Іван Ме­леж і шмат хто яшчэ — пра мно­гіх з іх на­гад­ва­юць пом­ні­кі і бюс­ты на ву­лі­цах го­ра­да.

Шмат ча­го зра­бі­ла для го­ра­да апош­няя гас­па­ды­ня па­ла­ца, кня­гі­ня Іры­на Па­ске­віч са слаў­на­га ра­сій­ска­га ро­ду Ва­ран­цо­вых-Да­шка­вых, жон­ка кня­зя Фё­да­ра Іва­на­ві­ча Па­ске­ві­ча. Яна ар­га­ні­зоў­ва­ла шко­лы і пры­тул­кі для бед­ных, ста­ла іні­цы­я­та­рам па­бу­до­вы пер­шай баль­ні­цы ў Го­ме­лі. Яе парт­рэт ві­сіць ся­род зна­ка­мі­тых ура­джэн­цаў і жы­ха­роў гэ­та­га го­ра­да ў за­ле ўра­чыс­тых пры­ёмаў, бы­лой "за­ла­той" ста­ло­вай. Сён­ня тут пра­хо­дзяць су­стрэ­чы на вы­шэй­шым ўзроў­ні. Па­лац ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для пра­вя­дзен­ня роз­ных ура­чыс­тас­цяў, кан­цэр­таў кла­січ­най му­зы­кі, вы­стаў і твор­чых ве­ча­роў.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Загаловак у газеце: Зі­мо­вы баль на бе­ра­зе Со­жа

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».