Вы тут

ГрДМУ — гэта аўтарытэт і давер насельніцтва*


Якасць падрыхтоўкі ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце праверана часам.


Пастанова Савета Міністраў БССР № 541 аб адкрыцці медыцынскага інстытута была падпісана 9 жніўня 1958 года. І ўжо на 1958/59 навучальны год былі прыняты 250 навучэнцаў.

У цяперашні час універсітэт размяшчаецца ў 5 навучальных карпусах.

Адукацыю можна атрымаць на 5 факультэтах (лячэбным, педыятрычным, медыка-дыягнастычным, медыка-псіхалагічным, замежных навучэнцаў). Рыхтуюцца медыцынскія кадры па 5 спецыяльнасцях (лячэбная справа, педыятрыя, медыка-дыягнастычная справа, медыка-псіхалагічная справа, сястрынская справа), праз клінічную ардынатуру па 40, магістратуру – 13, аспірантуру – 32, дактарантуру – 9 спецыяльнасцях.

Запатрабаванасць нашых выпускнікоў пацвярджаецца высокім працэнтам працаўладкаваных. Так на працягу апошніх гадоў у нас размяркоўваюцца 100% выпускнікоў.

Якасць падрыхтоўкі ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце праверана часам. Студэнты традыцыйна займаюць высокія месцы на рэспубліканскіх прадметных алімпіядах, адзначаюцца дыпломамі за лепшыя студэнцкія навуковыя працы. Выпускнікоў прызначаюць на кіруючыя пасады органаў і арганізацый аховы здароўя розных узроўняў, таксама яны атрымліваюць працу ў прэстыжных замежных універсітэтах і навуковых цэнтрах. І галоўнае – аўтарытэт і давер насельніцтва.

З мэтай павышэння якасці паслуг у адукацыйным працэсе шырока выкарыстоўваюцца новыя тэхналогіі, у тым ліку інфармацыйныя. У бібліятэцы працуе электронная кнігавыдача, выкарыстоўваюцца інфармацыйныя банкі даных. Ацэнка ведаў студэнтаў праводзіцца ў 3 этапы, якія ўключаюць тэсціраванне, ацэнку практычных навыкаў і праверку тэарэтычных ведаў. Таксама рэалізуецца праект «Нацыянальны падручнік», выдаюцца навучальныя дапаможнікі па профілях факультэтаў, падручнікі, падрыхтаваныя выкладчыкамі нашага ўніверсітэта. Выкарыстоўваюцца актыўныя формы навучання. Укараняецца кантралюемая самастойная праца. У студэнтаў таксама ёсць магчымасць прайсці практыку ў Польшчы, Германіі.

У сілу спецыфікі сваёй дзейнасці ГрДМУ цесна ўзаемадзейнічае з сістэмай практычнай аховы здароўя. З мэтай умацавання здароўя, зніжэння смяротнасці і забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі клінічных кафедраў на базах устаноў аховы здароўя кансультуюць хворых, праводзяць кансіліумы, выконваюць аператыўныя ўмяшанні (сярод іх высокатэхналагічныя і складаныя), складаныя дыягнастычныя медычныя даследаванні і лячэбныя маніпуляцыі, укараняюць у практычную ахову здароўя ўдасканаленыя спосабы лячэння і дыягностыкі.

Асаблівая ўвага надаецца раскрыццю творчага патэнцыялу студэнтаў. У пазавучэбны час студэнты займаюцца ў гуртках мастацкай самадзейнасці і прымаюць удзел у шматлікіх конкурсах і праектах.

Таксама варта адзначыць працу студэнцкага актыву. Сфарміраваны перспектыўны кадравы рэзерв з ліку студэнтаў універсітэта. 14 студэнтаў ГрДМУ ўдзельнічаюць у працы Школы будучага кіраўніка пры абласным выканаўчым камітэце.

Для паляпшэння якасці выкладання, пачынаючы з 2010 года, універсітэт прымае ўдзел у праграме «Запрошаны прафесар». З лекцыямі для навучэнцаў i прафесарска-выкладчыцкага складу універсітэта выступаюць спецыялісты з вядучых ВНУ-партнёраў Расійскай Федэрацыі, Германіі, Нідэрландаў, Швецыі, Вялікабрытаніі, Індыі, Польшчы, Латвіі, Літвы.

У 2013 годзе адбылося адкрыццё першай у Беларусі медыцынскай лабараторыі практычнага навучання. У ёй устаноўлены больш за 100 розных па сваім прызначэнні трэнажораў, фантомаў, муляжоў, у тым ліку высокатэхналагічныя сімулятары, імітатары, модулі, на якіх студэнты засвойваюць базавыя навыкі па хірургіі, педыятрыі, тэрапіі, акушэрстве і гінекалогіі, а таксама неадкладнай медыцынскай дапамозе.

Лабараторыя практычнага навучання – адукацыйны цэнтр, які рэалізуе інавацыйныя формы навучання ў медыцынскай адукацыі і мэтавую ўстаноўку адпрацоўкі практычных уменняў і навыкаў. Задачы лабараторыі практычнага навучання: навучанне на фантомах і муляжах практычным уменням пры правядзенні лячэбна-дыягнастычных працэдур і лячэбных маніпуляцый; падрыхтоўка студэнтаў універсітэта да праходжання вытворчай практыкі і выніковая праверка якасці ведаў па заканчэнні практыкі; арганізацыйнае, вучэбна-метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу; ацэнка якасці валодання выпускнікамі ўніверсітэта, інтэрнамі, ардынатарамі абавязковым аб'ёмам практычных уменняў, прадугледжаных вучэбным планам; удзел у вучэбна-метадычных канферэнцыях, прысвечаных пытанням практычных уменняў і навыкаў.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, 230009, вул. Горкага, 80

Тэлефон: +375 (152) 44-36-52, факс: +375 (152) 44-68-06

mailbox@grsmu.by

*УНП 50003286

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?