Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Для навагодніх свят лепш выбраць камфортнае і максімальна адасобленае месца, куды вы можаце адправіцца разам з блізкімі людзьмі, ну а ўжо хто ўваходзіць у гэтае кола, вырашайце самі. У сярэдзіне тыдня будзе шмат працы, прычым самай што ні на ёсць разнастайнай. Таму адна з найважнейшых задач — рэальна суаднесці ўласныя магчымасці з аб'ёмам таго, што трэба зрабіць. У чацвер і пятніцу старайцеся не прымаць паспешлівых рашэнняў — спачатку ўсё добра прадумайце.


ЦЯЛЕЦ. У выхадныя пастарайцеся не сядзець дома, выбірайцеся ў свецкае грамадства. Прыгатуйцеся прымаць заслужаныя кампліменты, а калегі па працы будуць усяляк дапамагаць ажыццяўленню вашых планаў. Верагодна, у канцы тыдня ў вас з'явіцца новае захапленне, якое паглыне ўвесь вольны час, прынамсі ў наступны месяц.


БЛІЗНЯТЫ. У першай палове тыдня вас чакае нешта чароўнае і радаснае. Святочная мітусня не зморыць вас, а дазволіць раскрыць творчыя здольнасці. Вас чакаюць шмат падарункаў і прыемныя зносіны. Вялікая верагоднасць таго, што ўвесь тыдзень вам давядзецца выконваць абавязкі дыпламата. Хутчэй за ўсё, у мастацтве знаходжання кампрамісаў роўных вам не знойдзецца.


РАК. Тыдзень можа парадаваць вас шматлікімі падзеямі і ўражаннямі, таму трэба выкарыстоўваць кожнае імгненне і пражываць яго гарманічна і ярка. Панядзелак і аўторак — спрыяльныя дні для наладжвання кантактаў і карысныя для ўмацавання сувязяў. У выхадныя ганіце прэч ад сябе адмоўныя эмоцыі і наладжвайцеся на вясёлае свята. І ўсё атрымаецца.


ЛЕЎ. Для паспяховай рэалізацыі планаў на гэтым тыдні вам спатрэбіцца сабраць увесь свой аптымізм і не дазваляць уласнай упартасці сапсаваць усю справу. Пры гэтым варта паберагчы сваё здароўе. Сваякі могуць быць пакрыўджаныя, як ім здаецца, недахопам увагі з вашага боку, паспрабуйце праявіць максімальную карэктнасць і павіншаваць іх са святам. У чацвер і пятніцу не давайце абяцанняў, бо іх будзе цяжка выканаць. У выхадныя паспрабуйце ўзбагаціць сябе новымі ўражаннямі.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні непазбежныя змены як у рэжыме працы, так і ў вобразе жыцця. З-за духу адмаўлення і непадатлівасці вы ў панядзелак рызыкуеце падарваць свой аўтарытэт і пачуць прэтэнзіі, не заўсёды справядлівыя. У аўторак асцерагайцеся падману і фінансавых страт. У пятніцу дзеля вашага добрага настрою блізкія людзі будуць гатовыя здзейсніць подзвіг. У выхадныя вас чакае вельмі дарагі падарунак.


ШАЛІ. На гэтым тыдні паспрабуйце нікуды не спазняцца, выконваць свае абяцанні і не гаварыць лішняга. Будзьце асцярожныя, не паддавайцеся спакусе крытыкаваць навакольных. Блізкія людзі павінны адчуваць падтрымку, якая ідзе ад вас. Вучыцеся не толькі слухаць, але і чуць, такая якасць вельмі спатрэбіцца на гэтым тыдні. Таварыскасць і пазітыўны настрой дапамогуць выдатна правесці святы.


СКАРПІЁН. Час, калі перадсвяточная мітусня зменіцца на смех, шчырыя гутаркі, тосты і падарункі. Вас парадуюць зносіны з сябрамі. Каханы чалавек будзе асабліва далікатны і клапатлівы з вамі. Калі запланавалі на святы падарожжа, яно пройдзе вельмі ўдала. Вы адчуеце, як вас перапаўняе радасць, бо лёс падарыў вам нямала новых уражанняў і прыемных падзей. Другая палова гэтага тыдня можа прынесці нейкія раптоўныя, але пазітыўныя вынікі, звязаныя з любімай работай.


СТРАЛЕЦ. У аўторак зоркі рэкамендуюць не давяраць авантурыстам і не верыць іх гісторыям, як бы рамантычна яны ні выглядалі. У сераду прыслухайцеся да голасу інтуіцыі — ён не падвядзе. У другой палове тыдня цікавая работа можа паглынуць вас без астатку. У канцы тыдня ў барацьбе за справядлівасць паспрабуйце пазбягаць непатрэбных канфліктаў і непаразуменняў.


КАЗЯРОГ. У перадсвяточныя выхадныя нямала часу давялося правесці ў крамах і каля пліты. Але цяпер можна адпачыць ад гэтых клопатаў і атрымаць асалоду ад цікавых зносін і прыемных момантаў у кампаніі блізкіх і любімых людзей. Вялікая верагоднасць, што ў другой палове тыдня адбудуцца важныя і спрыяльныя падзеі, вы маеце ўсе шанцы вызначыцца, атрымаць павышэнне або знайсці новую прэстыжную работу. Аднак майце мужнасць прызнацца сабе і начальству ў тым, што вы ўмееце, а чаго не ўмееце рабіць, бо спадзявацца на чыюсьці дапамогу не давядзецца.


ВАДАЛЕЙ. Вашы планы на навагоднія выхадныя могуць раптам памяняцца ў апошні момант. Нават тое, што ніколі не было вам патрэбна, можа апынуцца вельмі карысным на гэтым тыдні. Калі ў яго пачатку вы зможаце пісьмова адкарэктаваць свае планы, гэта наблізіць да запаветнай мэты і дазволіць вызначыць адносіны з партнёрамі і апанентамі. У сярэдзіне тыдня можаце сустрэць таемны супраціў нядобразычліўцаў.


РЫБЫ. У панядзелак варта сачыць за сваімі выказваннямі, інакш ёсць рызыка трапіць у няёмкае становішча. У сераду верагодныя добрыя навіны, звязаныя з перспектыўнымі прапановамі. У сярэдзіне тыдня не выключана пераразмеркаванне абавязкаў у працоўным калектыве, у выніку чаго асабіста вы можаце атрымаць большую самастойнасць. У суботу вас могуць даймаць непаразуменні, будзьце ўважлівыя.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.