Вы тут

Прыйдзе марац — схаваеш лагожы


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • хату́ль — вялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку;
  • баця́н — тое, што і бусел;
  • бікла́га — невялікая пасудзіна для вады. «Хтосьці прынёс на сенажаць біклагу вельмі добрага хлебнага квасу», — пісаў Кузьма Чорны;
  • лаго́жы (назоўнік, які ўжываецца пераважна ў множным ліку) — сані для перавозкі грузаў; розвальні. «Лагожы, здаецца, дзяруць снег; цяжкія, з шырокімі новымі палазамі, яны, звальваючыся з гору ў цалік, лезуць да зямлі», чытаем у Івана Пташнікава;
  • мары́на — карціна, на якой адлюстраваны марскі краявід;
  • ма́рац — сакавік. Якуб Колас пісаў:

Ой, цешыўся старац,

Што перажыў марац,

А прыйшоў ясны май,

І панеслі старца ў гай.

  • Распускаць нюні — 1) плакаць, 2) надакучліва скардзіцца, жаліцца. Беларусы яшчэ скажуць: аблівацца слязамі, пець рэпку. Рускія: пускать слезу.
  • На поўны рот — прагна есці, жаваць, адкусваючы вялікімі кавалкамі. Беларускія адпаведнікі: аж за вушамі трашчыць, аж нос гнецца, на поўную губу. Рускі: за обе щеки.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.