Вы тут

Падрабязней – толькі ў часопісе!


Падрабязней – толькі ў  часопісе!

Снежань – час чаканняў, калі адны жывуць у прадчуванні святаў, іншыя спадзяюцца на калядныя цуды, а нехта ўвогуле з нецярпеннем чакае заканчэння году, каб пачаць усё з чыстага аркуша. У гэтым сэнсе “М”ы па-свойму ўнікальныя, бо для нас кожны новы нумар – гэта свята, сапраўдны цуд і чарговая глава шматтомнай эпапеі “Маладосць”. Чым там, дарэчы, скончыўся том пад назвай  “2017”?

Героі нашага рамана задумаліся над тэмай будучыні. Дзмітрый Шулюк з уласцівым яму скепсісам адзначыў, што заўтра – гэта “цудоўны міфічны дзень, калі ўсё пачынаецца”. У сваю чаргу Канстанцін Касяк глядзіць на будучыню з большым энтузіязмам. Магчыма, таму яго і зацікавіла такая неардынарная постаць, як беларускі паэт-футурыст Паўлюк Шукайла: “Натхнёны досведам ЛЕФа, Паўлюк Шукайла мроіў стварыць сваю футурыстычную банду, якая б занялася барацьбой са старымі ідэаламі ў літаратурным і грамадскім жыцці. Мне складана сказаць, наколькі добрым паэтам быў Шукайла, але тое, што ён быў таленавітым арганізатарам, — бясспрэчна. У сваю групоўку ён завербаваў маладога Петруся Броўку, Яна Скрыгана ды іншых таленавітых хлопцаў, а таксама здолеў «выбіць» грошы для выдання  часопіса, якому далі красамоўную назву «Росквіт»”.

Паэтычная лінія маладосцеўскага эпаса знайшла лагічны працяг у падборцы калядных вершаў лепшых сучасных аўтараў. Агульны святочны настрой выказала Таццяна Нядбай:

Крохкі шар —

Ёлачную цацку для не маёй ялінкі —

На чужым свяце

Беражліва трымаю ў руках,

Асцярожна вешаю на галінку,

Пільную, каб яе не скінуў кот:

Яму хочацца гульняў,

А мне — цудаў”.

Зразумела, што не абышлося і без нечаканых сюжэтных паваротаў, такіх як з’яўленне герояў папярэдніх “тамоў”. Размова ідзе пра юбіляра гэтага года Алену Васілевіч, якой сёлета споўнілася 95 год.

А ведаеце, чым яшчэ цікавая апошняя (12-я) глава “тома-2017”? Яна літаральна касмічная! Але ўсё, больш ніякіх спойлераў. Падрабязней – толькі ў  часопісе!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.