Вы тут

Прэм'ер-мiнiстр уручыў дзяржаўныя ўзнагароды


На ўрачыстым мерапрыемстве Андрэй Кабякоў уручыў медалi «За працоўныя заслугi» i Францыска Скарыны работнікам у розных сферах. «Сiмвалiчна, што ў Год навукi ўручаюцца заслужаныя ўзнагароды нашым вучоным, — падкрэслiў прэм'ер-мiнiстр. Вашы дасягненнi запатрабаваныя не толькi ў Беларусi, але i за мяжой. За гэты год было праведзена нямала знакавых мерапрыемстваў, якiя пацвердзiлi значнасць беларускай навукi i паслужылi дадатковым iмпульсам папулярызацыi дасягненняў беларускiх навукоўцаў».


Сярод узнагароджаных шмат медыцынскiх работнiкаў. «Сёння медыцына захоўвае свае пазiцыi ў лiку галiн, якiя найбольш дынамiчна развiваюцца. У адыходзячым годзе працягнута ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў аховы здароўя i ўкараненне сучасных медыцынскiх тэхналогiй дыягностыкi i лячэння пацыентаў», — сказаў прэм'ер-мiнiстр. Ён дадаў, што
ў сiстэме аховы здароўя штогод распрацоўваецца i ўкараняецца ў практыку больш за сотню новых метадаў аказання медыцынскай дапамогi, якiя з'яўляюцца распрацоўкамi сусветнага ўзроўню.

Сёння 155-годдзе адзначае Беларуская чыгунка. Андрэй Кабякоў лiчыць, што ўручаць узнагароды напярэдаднi такой значнай даты — гэта добрая магчымасць выказаць удзячнасць за добрасумленныя адносiны да працы. Высокай якасцi дасягнулi i ў небе: на мiнулым тыднi ў Нацыянальным аэрапорце сустрэлi 4-мiльённага пасажыра з пачатку года. Некалькi супрацоўнiкаў авiякампанii «Белавiа» таксама былi адзначаны высокiмi ўзнагародамi. Дарэчы, кампанiя выконвае рэйсы з Мiнска, Брэста, Гомеля, Гродна i Вiцебска па 49 напрамках у 28 дзяржаў. У наступным годзе плануецца папоўнiць парк трыма новымi самалётамi.

Медалём Францыска Скырыны былi ўганараваны дзеячы розных сфер культуры.

Надзея АНIСОВIЧ

anisovich@zviazda.by

Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны — першы намеснiк дырэктара РВУ «Выдавецкi дом «Звязда» Алена Ляўковiч. Шчыра вiншуем калегу з высокай узнагародай!

Загаловак у газеце: Напярэдаднi Новага года...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».