Вы тут

Маленькая Купалінка


Хочам вас пазнаёміць яшчэ з адной беларусачкай — Вестай Касцюк. Родам яна з прыгожай Нясвіжчыны. Хутка Весце споўніцца шэсць гадкоў. Дзяўчынка яна жвавая, вясёлая, любіць дапамагаць матулі ў яе працы бібліятэкара. На здымку Веста ў вобразе маленькай Купалінкі. Гэтую ролю яна выконвала падчас мерапрыемства, прысвечанага 135-годдзю Янкі Купалы. З чатырох гадкоў Веста разам з бабуляй пачала спяваць беларускія народныя песні, таксама любіць нашы традыцыйныя святы — Купалле, Калядкі, Масленіцу


Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.