Вы тут

Маладая мастачка Дар'я Пятрова распісвае навагоднія шары


Другі год маладая мастачка Дар'я ПЯТРОВА распісвае навагоднія шары.

— Колькі атрымалася распісаць? Ужо і не злічыць! — усміхаецца дзяўчына.

Самыя любімыя матывы — жывёльны свет, прырода, краявіды.

— Паглядзіце, якія снегіры! Як жывыя! — захапляецца Дар'я. — На кожны шар работы — на 15—30 хвілін, але калі натхненне — нават і хутчэй.

Таксама дзяўчына праводзіць майстар-класы па роспісе ў сталічным Музеі-фабрыцы ёлачных цацак.
У асноўным — гэта работа з дзеткамі, прычым рознага ўзросту.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Загаловак у газеце: Навагодніх шароў майстар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.