Вы тут

Валянціна і Віктар Вайцяховічы распісаліся... 31 снежня


У святочную ноч у гэтай сям'і прынята падымаць келіхі не толькі за стары ды новы гады, але і за «маладых». Валянціна і Віктар Вайцяховічы распісаліся 31 снежня.


Ялінка на вясельным стале, «горка!» уперамежку з навагоднімі віншаваннямі, танцы да ўпаду (на свята былі запрошаныя музыкі, таксама круціліся пласцінкі), карагоды на гарадской плошчы, куды маладыя выбраліся разам з гасцямі, — такім запомніўся сужэнцам канец 1961-га.

— Помню, як прапанавала: «Ай, Віктар, наступны год высакосны, давай 31-га пажэнімся», — расказвае Валянціна Міхайлаўна. — Пост, Піліпаўка, і не прынята тады было ў такі час жаніцца. А мы маладыя, няўрымслівыя, падавалася, гэта ж так цікава, незвычайна — распісацца на Новы год. І вяселле ўдалося — гулялі тры дні. І, дзякуй богу, столькі гадоў пражылі разам! Усім бы так!

— А дзе ж вы зімой у той час у Ельску (менавіта там распісвалася пара) кветкі знайшлі? — дапытваюцца родныя.

У ноч з 31 снеж­ня 2016 го­да на 1 сту­дзе­ня 2017-га Ва­лян­ці­ну і Вік­та­ра Вай­ця­хо­ві­чаў прый­шлі па­він­ша­ваць з ізум­руд­ным вя­сел­лем (55 га­доў ра­зам) уну­кі і праў­ну­кі.

Аказалася, букет нявесце прывезлі сваякі з Гомеля. А вось вясельную сукенку Валянціна Міхайлаўна пашыла сабе сама, удалося набыць і маднючыя чаравічкі на шпільцы.

Зразумела, прадукты ў той час былі дэфіцытныя, але сваякі маладых трымалі сваю гаспадарку — курэй, качак... Да вяселля кабанчыка закалолі, каўбас нарабілі, завэндзілі кумпяк.

Між іншым адным з падарункаў, які на вяселле атрымалі маладыя — настольнай лямпай, — карыстаюцца і сёння. Таксама госці прынеслі пасцельную бялізну, прас, ручнікі, а вось грошы тады не прынята было дарыць...

Сужэнцы выхавалі цудоўных дзяцей. А калі пара святкавала ізумруднае вяселле, павіншаваць іх завіталі пяцёра ўнукаў і трое праўнукаў...

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

dziadziula@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».