Вы тут

Ігар Шуневіч павіншаваў са святамі выхаванцаў школы-інтэрната


Ігар Шуневіч разам з прадстаўнікамі ведамства ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў падшэфную міністэрству Радашковіцкую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ў падарунак спартыўны інвентар і прысмакі, у адказ спецыяльна для гасцей падрыхтаваўшы тэатралізаванае прадстаўленне «Элі і яе сябры ў заснежанай краіне».


— Новы год — гэта чараўніцтва, чаканне цуду. Напэўна, вы ўсе загадалі нейкія свае жаданні. Я шчыра жадаю, каб яны спраўдзіліся. Вядома, да гэтага трэба імкнуцца, добра сябе паводзіць і старанна вучыцца. Усё, што залежыць ад нас — дарослых і дзяржавы, — мы для вас абавязкова зробім. Я ад усёй душы віншую ўсіх з надыходзячым Новым годам і Раством Хрыстовым! Жадаю, каб анёл-ахоўнік заўсёды быў побач з вамі, — звярнуўся да выхаванцаў школы кіраўнік міліцэйскага ведамства Ігар ШУНЕВІЧ.

Дырэктар Радашковіцкай школы-інтэрната Ігар ДЗЯТЛОЎСКІ выказаў вялікую ўдзячнасць і адзначыў, што МУС з'яўляецца для школы не проста шэфамі, але і даўнімі сябрамі. Усе, пачынаючы ад міністра і заканчваючы мясцовым участковым, прымаюць самы актыўны ўдзел у яе жыцці.

Пасля прадстаўлення выхаванцы нават запрасілі міністра ўнутраных спраў далучыцца да святочнага карагода вакол ёлкі. Канцэртная праграма прадоўжылася выступленнем Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў МУС.

Дар'я КАСКО

kаskо@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Карагод з падапечнымі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?