Ападкі і моцны парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу няўстойлівы характар надвор'я ў краіне абумовяць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з акваторыі Балтыйскага мора. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Удзень па паўночным захадзе чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 6 марозу, удзень — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.
У нядзелю захаваецца складанае надвор'е. У многіх раёнах прагназуюцца ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), слабы галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпературны фон будзе павышацца. Уначы прагназуецца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень — ад нуля да плюс 6, па паўднёвым захадзе — да 8 градусаў цяпла.
Сіноптыкі лічаць, што ў панядзелак будзе няўстойлівае з ападкамі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, месцамі слабыя туман і галалёд. Пераважна па паўночным усходзе краіны на дарогах чакаецца галалёдзіца. У некаторых раёнах магчымае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак — ад нуля да плюс 6 градусаў. Уначы па паўночным усходзе — 1—5 градусаў марозу, удзень у паўднёва-заходніх раёнах — 7—8 цяпла.
Паводле доўгатэрміновых прагнозаў, у аўторак і сераду надвор'е будзе вызначаць цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы. У некаторых раёнах чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.
Сяргей КУРКАЧ
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.
Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.