Вы тут

Якімі павінны быць друкаваныя СМІ?


Пытанні ўзаемадзеяння ў дзяржаўнай інфармацыйнай палітыцы рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі абмеркавалі на круглым стале.

Удзельнікі мерапрыемства, якое праводзілі Міністэрства інфармацыі і «Выдавецкі дом «Звязда», абмяняліся меркаваннямі, якімі павінны быць друкаваныя СМІ, у прыватнасці: захоўваць аўтаномнасць або развівацца ў напрамку цэнтралізацыі і аб'яднання. Аб вопыце працы ў складзе медыя-холдынга «Мінская праўда» расказала галоўны рэдактар дзяржынскай раённай газеты «Узвышша» Ларыса Коршун. Яшчэ адзін варыянт аб'яднання рэгіянальных СМІ — стварэнне кластараў, і адным з прыкладаў паспяховай дзейнасці ў гэтым кірунку ўдзельнікі назвалі абласную газету «Гродзенская праўда».


Таксама ўдзельнікі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння СМІ і мясцовых органаў улады. У прыватнасці, галоўны рэдактар брэсцкай абласной газеты «Заря» Аляксандр Лагвіновіч падкрэсліў, што прадстаўнікі выканаўчай улады сёння таксама мусяць быць асобамі публічнымі і павінны аператыўна рэагаваць на звароты СМІ. Аб рабоце замежных друкаваных СМІ, у прыватнасці шведскіх газет, прысутным расказаў галоўны рэдактар газеты «Дняпровец» (Рэчыца) Ігар Сяргееў. Таксама ўдзельнікі падзяліліся меркаваннямі наконт таго, якім сёння павінна быць друкаванае слова, каб канкурыраваць з віртуальнымі рэсурсамі.

Алена КРАВЕЦ

kravets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Шлях супрацоўніцтва і падтрымкі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.