Вы тут

Пасля келіха не бярыся за стырно


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

келіх — вялікая, звычайна высокая чарка;

парэ́нчы — прылады, за якія трымаюцца рукамі пры спуску ці пад'ёме;

сківіцы — косткі твару, у якія ўмацаваны зубы;

гарма́та — агульная назва артылерыйскай зброі;

стырно́ — руль;

кірха — лютэранскі храм.

Як босаму разуцца — вельмі лёгка, проста нешта зрабіць. Беларусы скажуць яшчэ: як абаранак з'есці. Рускія: раз плюнуть, на раз.

Хоць жывот расперажы — уволю, колькі хочаш есці. Беларускія адпаведнікі: да адвалу, ад пуза. Рускія: сколько душе угодно, сколько влезет.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».