Вы тут

Віншаванне Уладзіміра Патупчыка з Днём энергетыка


Паважаныя работнікі і ветэраны энергетычнага комплексу! Дарагія калегі!

Ад імя Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста віншую вас з прафесійным святам — Днём энергетыка!


Усе мы належым да слаўнага братэрства прафесіяналаў, што прысвяцілі сваё жыццё важнай і высакароднай справе — развіццю энергетычнай сферы дзяржавы, ад устойлівага функцыянавання якой залежаць канкурэнтаздольнасць эканомікі, энергетычная бяспека краіны і дабрабыт яе грамадзян.

Адыходзячы 2017 год яшчэ раз пацвердзіў, што маштабная мадэрнізацыя Беларускай энергасістэмы дасягнула запланаваных вынікаў. Сёння спажыўцы не адчуваюць недахопу ў электрычнай і цеплавой энергіі, няма перабояў у забеспячэнні прыродным і звадкаваным газам.

Беларусь выступае надзейным партнёрам у галіне транзіту энергетычных рэсурсаў і дасягнула самых высокіх на постсавецкай прасторы паказчыкаў у галіне рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Значным укладам у інавацыйнае развіццё энергетычнай сферы краіны стаў увод у гэтым годзе дзвюх самых магутных у краіне гідраэлектрастанцый — Полацкай (21 МВт) і Віцебскай (40 МВт), высокаэфектыўнага парагазавага блока на Гомельскай ЦЭЦ-1 (35 МВт), падстанцыі 330 кВ «Паставы» і іншых аб'ектаў, пабудаваных з выкарыстаннем сучасных тэхналогій.

Галоўнымі прыярытэтамі дня сённяшняга застаюцца ўзвядзенне Беларускай АЭС і рэалізацыя мерапрыемстваў па яе інтэграцыі ў Беларускую энергасістэму. Паспяховае завяршэнне гэтых праектаў стане істотным крокам на шляху павышэння энергетычнай незалежнасці краіны.

Адыходзячы 2017 год яшчэ раз пацвердзіў, што маштабная мадэрнізацыя Беларускай энергасістэмы дасягнула запланаваных вынікаў. Сёння спажыўцы не адчуваюць недахопу ў электрычнай і цеплавой энергіі, няма перабояў у забеспячэнні прыродным і звадкаваным газам.

За высокімі дасягненнямі стаіць сістэмная работа арганізацый і прадпрыемстваў і самаадданая дзейнасць працаўнікоў галіны, якія кожны дзень справай пацвярджаюць належны ўзровень сваёй кваліфікацыі і адданасць прафесіі.

Дзякую за ваш штодзённы ўклад, ад якога ў многім залежыць заўтрашні дзень краіны. Вам даверана рашэнне няпростых задач, якія стаяць перад энергетыкамі, і не толькі ў сферы тэхнічнага абнаўлення, але і ва ўдасканаленні арганізацыйнай структуры, павышэнні кадравага патэнцыялу, знешнеэканамічным развіцці з улікам фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза.

Асаблівую падзяку выказваю нашым ветэранам — людзям, якія прысвяцілі сябе адказнай справе развіцця энергетыкі і на працягу многіх гадоў добрасумленна выконвалі свае прафесійныя абавязкі. Нізкі паклон тым, хто самааддана служыў і аддаў энергасістэме найбольш плённыя гады свайго жыцця.

Ад усёй душы віншую ўсіх працаўнікоў і ветэранаў энергетычнага комплексу краіны з прафесійным святам, Новым годам і Раством Хрыстовым!

Міра і здароўя вам, поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт, сямейнага дабрабыту, творчых і асабістых удач, душэўнай раўнавагі і святочнага настрою!

Уладзімір ПАТУПЧЫК, міністр энергетыкі

Рэспублікі Беларусь

Загаловак у газеце: Слаўнае братэрства прафесіяналаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».