Вы тут

Ушанавалі лепшых айчынных вытворцаў


У Мінску прайшла другая штогадовая грамадска значная прэмія "Лідар года 2017". На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі не толькі найбуйнейшых беларускіх арганізацый, але і кіраўнікі малога і сярэдняга бізнесу. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса краін Лацінскай Амерыкі, Еўрасаюза і ЕўрАзЭС.


Гэта ўзнагарода, якая ўручаецца найбольш паспяховым кампаніям па вытворчасці тавараў і аказанні паслуг, экспарце і імпарце прадукцыі, развіццю і прасоўванню інавацыйных тэхналогій, а таксама распрацоўцы сацыяльных праектаў. Задачы прэміі – заахвочванне і падтрымка айчынных вытворцаў і распрацоўшчыкаў, развіццё канкурэнцыі, садзейнічанне пашырэнню бізнесу і прыцягненню інвестыцый.

Уладальнікамі гран-пры сталі: Віцебская бройлерная птушкафабрыка, акцыянерные таварыства “Гомсельмаш”, “Мілес Рывер”, “Камунарка” і Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва”. Прэмію атрымалі таксама прадстаўнікі Джаз-Клуба Яўгена Уладзімірава, таварыства “Выдавецкі дом “ВіАлВі”, “Гіль, Хломко і Партнёры” і вэб-студыя “IT Аблокі”.

 “Ужо недастаткова вырабляць якасны тавар, яго яшчэ трэба правільна падаць. Мы праводзім прэміі ў трох катэгорыях: рынак, інавацыі, сацыяльныя праекты. Асноўныя крытэрыі прысуджэння -- гэта станоўчыя вынікі гаспадарчай дзейнасці, сацыяльная значнасць дзейнасці ўдзельніка, якасць тавараў або паслуг; і, несумненна, станоўчыя водгукі спажыўцоў. Мы працуем над тым, каб удзел у нашай прэміі было прэстыжна”, – адзначыла заснавальнік конкурсу Наталля Дамашэвіч.

Усе ўдзельнікі могуць выкарыстоўваць таварны знак “Лідар года” ў рэкламнай дзейнасці, а таксама на ўпакоўцы прадукцыі, адзначанай прэміяй. Прэмія прысуджалася рашэннем Экспертнага савета, які складаецца з прадстаўнікоў бізнес-супольнасцяў, профільных міністэрстваў і ведамстваў, беларускай навукі.

Сяр­гей КУР­КАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».