Вы тут

Міхаіл Мясніковіч павіншаваў Беларускую чыгунку са 155-годдзем


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным юбілею Беларускай чыгункі. Свята адбылося ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Старшыня Савета Рэспублікі ўручыў работнікам БЧ ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Беларусі.


У сваім выступе Міхаіл Мясніковіч павіншаваў Беларускую чыгунку з юбілеем, а таксама звярнуў увагу на яе значнасць для эканомікі Беларусі. Далейшая паспяховая праца арганізацыі не падвяргаецца сумненню, упэўнены ён.

— Перакананы, што, адкрываючы новую старонку сваёй гісторыі, Беларуская чыгунка ўнясе значны ўклад у рэалізацыю ініцыятывы па спалучэнні Еўразійскага эканамічнага саюза і эканамічнага пояса Шаўковага шляху, забяспечыць шырокае ўкараненне інавацыйных тэхналогій, а таксама будзе садзейнічаць развіццю інтэграцыйных працэсаў, якія з'яўляюцца залогам стабільнасці і росквіту нашай дзяржавы, — дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Усталі на правільныя рэйкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».