Вы тут

Супраць афрыканскай чумы — адбор проб у дзікоў


Мінлясгас прапануе пераняць літоўскі вопыт.

Міністэрства лясной гаспадаркі ў хуткім часе плануе ўнесці шэраг прапаноў па барацьбе з афрыканскай чумой свіней (АЧС) у Беларусі і выйсці з імі на ўзровень урада, паведамілі ў прэс-службе гэтага ведамства.


Гаворка, перш за ўсё, ідзе пра магчымае ўкараненне літоўскага вопыту, дзе сёння бярэцца адбор проб ва ўсіх асобін дзіка (у тым ліку ў здохлых). У выпадку станоўчага выніку жывёлу адпраўляюць на ўтылізацыю, адмоўнага — дазваляюць выкарыстоўваць тушу ў ежу. У суседзяў таксама функцыянуе сістэма стымулявання паляўнічых гаспадарак і паляўнічых, а за адбор проб і аналіз на АЧС плаціць дзяржава.

Беларусь на сёння застаецца адзінай краінай, якая не праводзіць стапрацэнтны адбор проб, а ўтылізуе ўсіх адстраляных дзікоў. Пры гэтым за кожную адстраляную асобіну дзяржава плаціць па сем базавых велічынь.

Па словах начальніка аддзела паляўнічай гаспадаркі міністэрства Сяргея Шастакова, які нядаўна прыняў удзел у Міжнародным семінары па барацьбе з афрыканскай чумой свіней і дзікоў у Каўнасе (Літва), вакцыны ад распаўсюджвання чумы сёння не існуе. Таму першачарговыя меры па барацьбе з АЧС — прафілактычныя. Гэта мерапрыемствы па біялагічнай абароне на свінаводчых аб'ектах і зніжэнне колькасці дзіка ў дзікай прыродзе. Па словах спецыяліста, за апошнія тры гады папуляцыя дзіка ў Беларусі знізілася з 83 тысяч да 2,7 тысячы асобін. Асноўная прычына — праведзеныя мерапрыемствы па адстрэле жывёлы. А па інфармацыі замежных экспертаў, пры адстрэле дзіка АЧС фіксуецца ўсяго ў 2—4 працэнтаў асобін, і на 70 працэнтаў заражаны тушы здохлых жывёл.

Усяго на семінары свой вопыт змаглі прадставіць 15 краін. Галоўнай мэтай удзельнікаў стала абмеркаванне і азнаямленне з адноўленай эпідэміялогіяй АЧС у Еўропе, асновамі аховы здароўя дзікоў. Асобна было закранута пытанне біябяспекі палявання.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».