Вы тут

Прэзентаваны Цэнтр па навучанні навыкам самастойнага жыцця


Ён запрацаваў у Краснаполлі пры аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў (раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва). Ініцыятыва «Крок да самастойнасці» перамагла ў конкурсе праектаў «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што падтрымліваецца ЕС—ПРААН.


На рамонт памяшкання, набыццё мэблі, бытавой тэхнікі, а таксама мультымедыйнай устаноўкі і ўсяго астатняга, неабходнага для правядзення практычных заняткаў, было выдзелена 14 027 еўра. Прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі, якія выступілі партнёрамі ініцыятывы, разам з маладымі інвалідамі распрацавалі тэхналагічныя карты страў і правялі па іх 16 майстар-класаў. Акрамя гэтага, быў падрыхтаваны і выдадзены зборнік рэцэптаў «Я таксама ўмею гатаваць».

Як адзначыла старшыня Краснапольскага райсавета дэпутатаў Анжаліка Гоман, новы цэнтр дапаможа маладым людзям адаптавацца да жыцця ў грамадстве, навучыцца клапаціцца пра сябе і сваіх блізкіх.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Крок да самастойнасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».