Вы тут

У Мінску адкрыўся мужчынскі салон Esquire


Першы мужчынскі салон прыгажосці адкрылі ў бізнес-цэнтры Riviera Plaza ў партнёрстве з амерыканскім брэндам. Ад яго ўстанове і перапала вядомая імя Esquire, сугучнае мужчынскаму часопісу. Цяпер і ў беларускай сталіцы ёсць месца, дзе можна атрымаць усе працэдуры — ад стрыжкі і манікюру да работы са скурай і make-up. А яшчэ расслабіцца ў скураным крэсле ці паваляцца ў гамаку пасля працоўнага дня.


Адкрыла ўстанову выпускніца дызайнерскага Istituto Marangoni Настасся МАТРУХОВІЧ, а ўзначаліла — крэатыўны дырэктар Асацыяцыі цырульнікаў і касметолагаў Вераніка КВЯТКОЎСКАЯ. "Мы знайшлі партнёра, які гатовы працаваць з намі без жорсткіх умоў. Працуем толькі з іх касметыкай, якую атрымліваем з Н'ю-Ёрку. Яна лічыцца адной з лепшых у свеце", — кажуць дзяўчаты.

У інтр'еры пераважае задорны мексіканскі стыль з элементамі лофту. Замест калонаў — нешліфаванае бервяно, на сцяне расце дэкаратыўны мох… Не хапае толькі пакуль характэрных кактусаў. Тут ёсць уласная кухня, дзе гатуюць капучына і розныя кактэйлі. Прадугледжана і вінная карта.   

Акрамя стандартных працэдур, прадугледжана экспрэс-праграма, калі неабходна прывесці сябе ў парадак перад здымкамі або дзелавой сустрэчай. Салон разлічаны на бізнесменаў, том-менеджараў, медыйных персон, якія будуць гатовымі да любой сітуацыі літаральна за 45 хвілін. 

"Мужчыны ў Беларусі не прывыклі траціць шмат часу на салоны і шрпінг. Ім зручней вырашаць шмат задач у адным месцы, якому яны давяраюць. Так што будзе рабіць тут усё, што толькі можа ім спатрэбіцца", — кажуць заснавальніцы.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».